Свята-Георгіеўская царква (Слабодка)
Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Слабодка, Стаўбцоўскі раён.
Праваслаўны храм | |
Свята-Георгіеўская царква | |
---|---|
53°46′18,27″ пн. ш. 26°46′17,90″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Маладзечанская епархія |
Будаўніцтва | канец 1880-х |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьУ цэнтры вёскі. Пабудавана ў пачатку 20 ст. з дрэва (па іншых звестках, царква была пабудавана ў канцы 1880-х гадоў[1][2]). Першапачаткова храм стаяў у лесе пры дарозе Тонава — Слабодка.
Архітэктура
правіцьПомнік архітэктуры мадэрна. Пабудавана па кананічным чатырохчасткавым сінадальна-царкоўным каноне: двух'ярусная шатровая прытвор-званіца (васьмярык на чацверыку), трапезная, кубападобная малітоўная зала, завершаная васьмігранным барабанам пад самкнутым сферычным купалам з макаўкай, прамавугольная ў плане апсіда з тарцовай рызніцай. Гарызантальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах.
Зноскі
- ↑ Свята-Георгіеўская царква (Слабодка) на сайце Radzima.org
- ↑ Свята-Георгіеўская царква (Слабодка) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Георгіеўская царква (Слабодка)
- Свята-Георгіеўская царква (Слабодка) на сайце Radzima.org
- Свята-Георгіеўская царква (Слабодка) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Георгіеўская царква (Слабодка) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)