Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Вялікія Мацвеевічы)
Свята-Крыжаўзвіжанская царква — праваслаўны храм у вёсцы Мацвеевічы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.
Праваслаўны храм | |
Свята-Крыжаўзвіжанская царква | |
---|---|
52°25′00,59″ пн. ш. 25°04′22,16″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Мацвеевічы |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская |
Дата пабудовы | 1943 год |
Гісторыя
правіцьПабудавана ў 1943 г. з дрэва.
Архітэктура
правіцьВырашана працяглым прамавугольным у плане зрубам, пад двухсхільным дахам, завершаным па цэнтры цыбулепадобнай галоўкай на двух'ярусным барабане (васьмярык на чацверыку). Да фасада дабудаваны прытвор, над якім узведзена двух'ярусная чатырохгранная шатровая званіца. Гарызантальна ашаляваныя сцены расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і брусамі-сцяжкамі. Уваход адзначаны двухслуповым ганкам пад двухсхільным пакрыццём.
Зноскі
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Вялікія Мацвеевічы) на сайце Radzima.org
- Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Вялікія Мацвеевічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)