Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Галоўчыцы)
Свята-Крыжаўзвіжанская царква — драўляны праваслаўны храм у аграгарадку Галоўчыцах Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці[1].
Праваслаўны храм | |
Свята-Крыжаўзвіжанская царква | |
---|---|
![]() | |
52°08′56″ пн. ш. 24°51′59″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Аграгарадок | Галоўчыцы |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская |
Благачынне | Драгічынскае |
Першае згадванне | 1766 |
Дата пабудовы | 1943 год |
Статус |
![]() |
Стан | дзейнічае |
![]() |
Гісторыя правіць
Першая прыходская царква была пабудавана каля 1766 года. У 1942 годзе ў храме адбыўся пажар. У 1943 годзе царква была адбудавана з разабранай і перавезенай яўрэйскай сінагогі з Антопаля. У 1948 годзе храм быў закрыты, будынак выкарыстоўваўся пад склад. У 1952 годзе будынак царквы быў аддадзены пад сельскі клуб.
У верасні 1989 года будынак быў вернуты вернікам. 31 сакавіка 1990 года царква была асвячона[2]. У 2007 годзе царква была занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.
Зноскі
Спасылкі правіць
- Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Галоўчыцы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)