Антопаль (Драгічынскі раён)
Анто́паль[2] (трансліт.: Antopaĺ, руск.: Антополь) — гарадскі пасёлак у Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, цэнтр Антопальскага сельсавета. Размешчаны на захадзе раёна, за 28 км на захад ад Драгічына, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Антопаль на лініі Брэст — Лунінец, на аўтадарозе Кобрын — Драгічын. Насельніцтва 1 394 чал. (2017)[3].
Гарадскі пасёлак
Антопаль
| ||||||||||||||||||||||||
Назва
правіцьНа думку беларускага географа Вадзіма Жучкевіча тапонім «Антопаль» утварыўся ад імя Антон у спалучэнні з фармантам -поль (поле)[4].
Гісторыя
правіцьПершыя пісьмовыя згадкі пра Антопаль датуюцца XVI стагоддзем[5], калі паселішча ўваходзіла ў склад Берасцейскага павета Берасцейскага ваяводства. У 1731 годзе Антопаль атрымаў статус горада і прывілей на 3 рэгулярныя кірмашы[6]. У сярэдзіне XVIII стагоддзя тут існаваў манастыр базыльян, сінагога. У 1773 годзе ў горадзе дзейнічала сярэдняя публічная школа (калегіум) з ухілам на вывучэнне рыторыкі.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Антопаль апынуўся ў складзе Расійскай імперыі. Статус паселішча панізілі да мястэчка, якое ўвайшло ў Кобрынскі павет Слонімскай, з 1797 года Літоўскай, з 1801 года Гродзенскай губерні. На сярэдзіну XIX стагоддзя ў мястэчку дзейнічалі каталіцкая капліца, касцёл (збудаваны ў 1838 годзе) і царква.
У канцы XIX стагоддзя ў Антопалі было 2 праваслаўныя царквы, сінагога, 5 яўрэйскіх малітоўных дамоў, школа, 42 крамы, 9 заезных двароў, 6 маслабоень[7]. Паводле вынікаў перапісу (1897) у мястэчку было 1262 будынкі, працавала народнае вучылішча.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Антопаль апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Кобрынскім павеце Палескага ваяводства. Станам на 1921 год у мястэчку было 306 двароў. У 1931 годзе Антопаль зноў атрымаў статус горада, у гэты час тут дзейнічалі касцёл, праваслаўная царква, пошта, чыгуначная станцыя на лініі Брэст — Мікашэвічы.
-
Сядзіба Бравернаў. Н. Орда, 1877 г.
-
Царква
-
Вуліца
-
Сінагога
У Другую сусветную вайну ў 1939 годзе Антопаль увайшоў у БССР, дзе 15 студзеня 1940 года атрымаў афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу і стаў цэнтрам раёна. З 25 чэрвеня 1941 года да 15 ліпеня 1944 года Антопаль знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. У двух гета ў Антопалі (вясна 1942 — 15 лістапада 1942) нацыстамі і іх саўдзельнікамі былі закатаваныя і забітыя да 4000 габрэяў.
З 1959 года ў Драгічынскім раёне.
З 2008 года аграгарадок. У верасні 2013 года Антопальскі пасялковы савет узбуйнены за кошт зямель скасаванага Дзеткавіцкага і часткі зямель таксама скасаванага Галоўчыцкага сельсаветаў і адначасова ператвораны ў сельсавет.
Насельніцтва
правіць- XIX стагоддзе: 1830 год — 518 муж., з іх шляхты 5, духоўнага саслоўя 5, мяшчан-іўдзеяў 402, мяшчан-хрысціян і сялян 106[8]; 1860 год — 1563 чал.[9]; 1897 год — 3867 чал.[10]
- XX стагоддзе: 1921 год — 2206 чал., у тым ліку 1792 яўрэі; 1931 год — 3 тыс. чал.[11]; 1940 год — 3325 чал.; 1959 год — 2260 чал.; 1969 год — 5,9 тыс. чал.; 1989 год — 2,7 тыс. чал.
- XXI стагоддзе: 1 студзеня 2007 года — 2 тыс. чал.; 2009 год — 1687[12] (перапіс); 2015 год — 1458 чал.[13]; 2016 год — 1 417 чал.[14]; 2017 год — 1 394 чал.[3]
Інфраструктура
правіцьУ Антопалі працуюць сярэдняя і музычная школы, школа-інтэрнат.
Медыцынскія паслугі аказвае местачковая бальніца.
Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі, кінатэатр.
Славутасці
правіць- Васкрасенская царква (1854)
- Гандлёвыя рады (XIX ст.)
- Касцёл Святога Андрэя Баболі (1938)
- Будынак былога банка
- Могілкі яўрэйскія
- Парк пры сядзібе Бравернаў (1840-я)
- Мемарыяльная калона ў гонар прыняцця Канстытуцыі 1791 года
Страчаная спадчына
правіць- Сядзіба Бравернаў (XVIII ст.)
-
Касцёл Св. Андрэя (цяпер пажарная станцыя)
-
Царква Уваскрасення Хрыстова
-
Даўні банк (цяпер жылы дом)
-
Яўрэйскія могілкі
Вядомыя асобы
правіць- Эмануэль Апельбаум (1894—1993) — амерыканскі вучоны. Доктар медыцынскіх навук, прафесар[15].
- Авігдор Варшэ (1929—2017) — ізраільскі дзяржаўны дзеяч. Кіраўнік савета Кір’ят-Ано (1969—1978, 1983—1989).
- Віктар Трафімавіч Навуменка (1946—2001) — беларускі тэатразнавец.
- Фаіна Ахрэмаўна Стаўская (19.11.1890 — 13.07.1937) — удзельніца рэвалюцыйнага руху, тэрарыстка (анархістка, затым эсэрка), паліткатаржанка, прафсаюзны работнік, дырэктар Дзяржаўнай гістарычнай бібліятэкі ў Маскве (1933—1937), рэпрэсаваная.
- Барыс Фабіянавіч Шаган (руск.: Борис Фабианович Шаган; 1893—1982) — адзін з арганізатараў сістэмы дзіцячай аховы здароўя Кіргізскай ССР.
- Ліпа Яхалом (1913—2006) — ізраільскі архітэктар. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Ізраіля (1998)
Крыніцы
правіць- ↑ Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2024.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ к // Краткий топонимический словарь Белоруссии / В. А. Жучкевич. — Минск: Издательство Белорусского государственного университета, 1974. — 447 с. — 12 700 экз. С. 15.
- ↑ БелЭн 1996
- ↑ Антополь // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. — ISBN 978-985-11-0384-9.
- ↑ Антополь // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- ↑ Соркіна 2010, с. 413
- ↑ SgKP 1880, s. 45
- ↑ ЭГБ 1993, с. 124.
- ↑ Антопіль // Енциклопедія українознавства . У 10-х томах. / Головний редактор Володимир Кубійович . — Париж, Нью-Йорк: «Молоде життя »-«НТШ »; 1954—1989, 1993—2000.
- ↑ [1] // Белстат (руск.)
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ https://www.nytimes.com/1993/01/05/obituaries/emanuel-appelbaum-disease-specialist-98.html
Літаратура
правіць- Антопаль // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Антопаль // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — С. 124. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.
- Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Roman Aftanazy. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej (польск.). — drugie przejrzane i uzupełnione. — Wrocław: Ossolineum, 1993. — T. 2. Województwa Brzesko-Litewskie, Nowogródzkie. — 474 s. — ISBN 83-04-03784-X (т. 2), ISBN 83-04-03701-7.
- Antopol // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna (польск.). — Warszawa, 1880. — S. 45.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Антопаль (Драгічынскі раён)
- Антопаль на сайце Radzima.org
- Фатаграфіі 1916 года на сайце «Шукаем Польшчу» Архівавана 27 верасня 2007.