Галоўчыцкі сельсавет (Драгічынскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Гало́ўчыцкі сельсавет (руск.: Головчицкий сельсовет) — былая адміністрацыйная адзінка ў складзе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Галоўчыцы.

Галоўчыцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Драгічынскі раён
Уключае 10 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Галоўчыцы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 17 верасня 2013
Насельніцтва (2009) 1 549
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Антопальскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Асіпавіцкага сельсавета[1]. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Драгічынскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Галоўчыцкага сельсавета было 7 населеных пунктаў[2]. 21 ліпеня 1980 года ў склад сельсавета з Антопальскага пассавета перададзены вёскі Корсунь, Пігановічы і Толкава[3]. 17 верасня 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Закозельскага (вёскі Галоўчыцы, Дзятлавічы, Корсунь, Пігановічы, Толкава) і Антопальскага (вёскі Асіпавічы, Галік, Навасёлкі, Хамічыцы, Ямнік) сельсаветаў[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1549 чалавек[5], з іх 88,4 % — беларусы, 6,8 % — украінцы[6].

На момант скасавання ў сельсавет уваходзілі 10 населеных пунктаў: вёскі Асіпавічы, Галік, Галоўчыцы, Дзятлавічы, Корсунь, Навасёлкі, Пігановічы, Толкава, Хамічыцы, Ямнік.

Крыніцы

правіць
  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 19. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 ліпеня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 31 (1657).
  4. Решение Брестского областного совета депутатов № 307 от 17 сентября 2013 г. Об изменениях в административно-территориальном устройстве Дрогичинского района Брестской области Архівавана 15 чэрвеня 2021.
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.