Свята-Мікалаеўская царква (Дарава)

Свята-Мікалаеўская царква, якая знаходзілася ў в. Дарава Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Царква
Свята-Мікалаеўская царква
53°06′52″ пн. ш. 26°10′38″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Дарава
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Пінская і Лунінецкая епархія
Стан працуе
Map

Гісторыя правіць

Першае апісанне драўлянай Свята-Мікалаеўскай царквы ў вёсцы Дарава маецца ў дакументах Візітаў уніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680—1682 гг., што захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі.

Пасля закрыцця ў 1828 Свята-Троіцкага мужчынскага манастыра, манастырская Свята-Троіцкая царква стала прыхадскою, а царква Свяціцеля Мікалая Цудатворца пераўтварылася ў прыпісную могілкавую. Пасля на яе месцы з дрэва была збудаваная капліца,

У 1915, пад час Першай сусветнай вайны, прыхадскі Свята-Троіцкі храм цалкам згарэў. Некранутай засталася Свята-Мікалаеўская капліца, перабудаваная ў 1922 святаром Лапацінскім у могілкавую царкву. У канцы 20 ст. капліца была абкладзена сілікатнай цэглай.

Архітэктура правіць

Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам пад 2-схільным дахам, франтон якога завершаны 4-граннай шатровай званіцай, вальмавы дах прамавугольнай апсіды — макаўкай. Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

Літаратура правіць

  • Візіты уніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680—1682 гг. / Укл. Д. В. Лісейчыкаў. — Мн.: І. П. Логвінаў, 2009. — 270 с. — С. 132—133.
  • Историко-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минской духовной семинарии Архимандритом Николаем. — СПб, 1864, Новогрудский уезд. — С. 202—213.
  • Описание церквей и приходов Минской епархии. — Мн., 1879.
  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі правіць