Свята-Мікалаеўская царква (Забор’е)
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Забор’е Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.
Славутасць | |
Свята-Мікалаеўская царква | |
---|---|
55°11′34″ пн. ш. 27°49′09″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Забор’е |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Полацкая і Глыбоцкая епархія |
Будаўніцтва | 1914 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПабудавана ў 1914 годзе з дрэва на месцы храма, разабранага з дазволу Імператарскай археалагічнай камісіі.
Архітэктура
правіцьПомнік народнага дойлідства. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя храма складаецца з трох’яруснай званіцы, нізкага бабінца, квадратнай у плане малітоўнай залы і пяціграннай апсіды з рызніцай. Шатровыя дахі званіцы і асноўнага аб’ёму завершаны макаўкамі на гранёных барабанах. Гарызантальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- Свята-Мікалаеўская царква (Забор’е) на сайце «Архіварта»