Свята-Мікалаеўская царква (Замшаны)
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Замшаны Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Славутасць | |
Свята-Мікалаеўская царква | |
---|---|
51°49′58″ пн. ш. 24°05′14″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Замшаны |
Будаўніцтва | 2003—2006 гады |
ГісторыяПравіць
У замшанскім прыходзе, які з 1924 года існаваў як пазаштатны філіял, у 1925 годзе пражывала амаль 750 чалавек. Тут у 1926 годзе пачаўся збор подпісаў аб пераходзе ва ўніяцтва. У 1946 годзе прыход стаў прыпісным да Свята-Мікалаеўскай царквы г. Маларыты. 13 верасня 1962 года царква была закрыта, а пазней спалена.
У 2003 годзе пачалося будаўніцтва новага храма. 12 жніўня 2006 года ён быў асвячоны. З 27 чэрвеня 2006 года настаяцелем назначаны іерэй Аляксій Ярэмка[1].
Зноскі
СпасылкіПравіць
- Свята-Мікалаеўская царква (Замшаны) на сайце Глобус Беларусі (руск.)