Свята-Мікалаеўская царква (Маларыта)
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у г. Маларыта Брэсцкай вобласці.
Славутасць | |
Свята-Мікалаеўская царква | |
---|---|
![]() | |
51°47′28″ пн. ш. 24°05′20″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская епархія |
Будаўніцтва | 1904—1909 гады |
![]() |
Гісторыя
правіцьНа вуліцы Чырвонаармейскай. Пабудавана ў 1904—1909 гг. з дрэва на месцы ўніяцкай царквы, якая згадваецца пад 1668 г. (згарэла ў 1904)[1]. У 1992 г. гарэла, але ў наступным годзе адноўлена.
Архітэктура
правіцьПомнік архітэктуры сінадальнага напрамку рэтраспектыўна-рускага стылю. У аснове прасторавай кампазіцыі храма цэнтрычны крыжовы ў плане зруб. Кубападобны цэнтральны аб’ём накрыты пакатым чатырохгранным дахам, завершаным васьмігранным светлавым барабанам з цыбулепадобным купалам. Вертыкальная дамінанта кампазіцыі створана на галоўным фасадзе — трох’ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) званіца з востраканечным шатром з макаўкай у завяршэнні. Бакавыя прыдзелы больш нізкія, накрыты двухсхільнымі асобнымі дахамі. Ганак вырашаны двухсхільнай навіссю на 6 слупах, завершанай макаўкай. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах з сандрыкамі. У сяродкрыжжа адкрываецца светлавы барабан.
Зноскі
- ↑ НГАБ у г. Гродна, ф. 8, воп.2, спр. 1933, арк. 57.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Мікалаеўская царква (Маларыта)
- Свята-Мікалаеўская царква (Маларыта) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Мікалаеўская царква (Маларыта) на сайце Radzima.org