Свята-Мікалаеўская царква (Малахоўцы)
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Малахоўцы, Баранавіцкі раён.
Праваслаўны храм | |
Свята-Мікалаеўская царква | |
---|---|
53°02′39,13″ пн. ш. 25°57′23,63″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Малахоўцы |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Пінская і Лунінецкая епархія |
Архітэктурны стыль | беларускае народнае дойлідства |
Дата пабудовы | 1920-я |
Царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца знаходзіцца на паўднёвай ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1920-х гадах з дрэва, у пачатку 21 стагоддзя абкладзена цэглай.
Архітэктура
правіцьТвор народнага дойлідства. Адназрубная пад 4-схільным дахам пабудова з прамавугольнымі прырубамі апсіды з рызніцай і прытворам. Дах завершаны 4-гранным шатровым барабанам. Бакавыя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў арачных ліштвах і ўмацаваны контрфорсамі. Пры ўваходзе ўнутры бакавая лесвіца вядзе на хоры, апсіда вылучана іканастасам.
Вядзецца будаўніцтва званіцы.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007. — стар. 248.
Спасылкі
правіць- Свята-Мікалаеўская царква (Малахоўцы) на сайце Radzima.org
- Свята-Мікалаеўская царква (Малахоўцы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)