Свята-Мікалаеўская царква (Слабодка)
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Слабодка Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне вёскі.
Славутасць | |
Свята-Мікалаеўская царква | |
---|---|
![]() | |
55°03′26″ пн. ш. 29°16′32″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Слабодка |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Віцебская і Аршанская епархія |
Гісторыя
правіцьПабудаваная ў канцы 19 — пачатку 20 ст. з цэглы.
Архітэктура
правіцьПомнік архітэктуры неарускага стылю. Крыжова-купальны храм. У аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі дамінуе шмат'ярусная шатровая званіца з галоўкай. Над сяродкрыжжам гранёны барабан з шатром, завершаны цыбулепадобнай галоўкай. Фасады дэкарыраваны рустам, згрупаванымі і адзіночнымі паўкалонамі, шматпрафіляванымі карнізамі і паяскамі, какошнікамі, кілепадобнымі ліштвамі арачных аконных праёмаў.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
правіць- Свята-Мікалаеўская царква (Слабодка) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Мікалаеўская царква (Слабодка) на сайце Radzima.org