Свята-Мікалаеўская царква (Славенск)

Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Славенск Валожынскага раёна Мінскай вобласці.

Славутасць
Свята-Мікалаеўская царква
Słaviensk, Mikałajeŭskaja. Славенск, Мікалаеўская (1900).jpg
54°08′56″ пн. ш. 26°22′39″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Вёска Славенск
Канфесія БПЦ
Епархія Маладзечанская епархія
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі стыль
Будаўніцтва 18681871 гады
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

 
Царква ў XX стагоддзі

На ўсходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў 18681871 гг. з цэглы.

АрхітэктураПравіць

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускана стылю. Храм сіметрычна-восевай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі, якая складаецца з двух'яруснай шатровай вежы-званіцы (васьмярык на чацверыку), квадратных у плане трапезнай і малітоўнай залы, пяціграннай апсіды. Галоўны ўваход вылучаны арачным парталам з кілепадобным завяршэннем. Асноўны кубападобны аб'ём накрыты пакатым чатырохсхільным дахам, у завяршэнні якога цыбулепадобны гранёны купал на васьмігранным барабане. Цыбулепадобнай галоўкай завершаны высокі шацёр званіцы. Сіметрычныя фасады асноўнага аб'ёму расчлянёны пілястрамі на 3 праслы, якія заканчваюцца паўцыркульнымі аркамі з кілепадобнай акантоўкай. Гэтак жа аздоблены праёмы верхняга яруса званіцы. Насычанасць архітэктурнай пластыкі ствараюць вуглавыя лапаткі, пілястры, аркатурныя паясы, рабрыстыя фрызы, ліштвы арачных аконных праёмаў.

Інтэр'ерПравіць

Унутры малітоўная зала перакрыта плоскай столлю, шырокімі прасветамі звязана з апсідай і бабінцом, асвятляецца бакавымі сіметрычна размешчанымі арачнымі аконнымі праёмамі.

ЛітаратураПравіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

СпасылкіПравіць