Свята-Міхайлаўская царква (Скідзель)
Свята-Міхайлаўская царква — праваслаўны храм у г. Скідзель Гродзенскага раёна.
Славутасць | |
Свята-Міхайлаўская царква | |
---|---|
53°35′26″ пн. ш. 24°15′29″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Гродзенская і Ваўкавыская епархія |
Архітэктурны стыль | псеўдарускі стыль |
Дата пабудовы | 1851 год |
Гісторыя Правіць
На могілках. Пабудавана ў 1851 г. з дрэва, на мяжы 20 — 21 ст. пашырана і абкладзена цэглай.
Архітэктура Правіць
Вырашана 2 прамавугольнымі ў плане аб’ёмамі: працяглай трапезнай і кубападобнай малітоўнай залы. Франтальны фасад завершаны трохвугольным франтонам з драўлянай васьміграннай шатровай званіцай над ім. Над алтарнай часткай узведзены васьмігранны купальны барабан. Уваход аформлены арачным двухслуповым рундуком. Фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і нішамі з крыжамі.
Інтэр’ер Правіць
Абразы мяжы 18 — 19 ст. «Маці Божая Чанстахоўская» і «Прарок Давід».
Зноскі
Літаратура Правіць
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Свята-Міхайлаўская царква (Скідзель) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- [ Свята-Міхайлаўская царква (Скідзель)] на сайце Radzima.org
- Свята-Міхайлаўская царква (Скідзель) на сайце Глобус Беларусі (руск.)