Свята-Пакроўская царква (Ёдчыцы)
Свята-Пакроўская царква — драўляная праваслаўная царква, пабудаваная ў 1801 г. з дрэва на сродкі прыхаджан[1]. Знаходзіцца ў в. Ёдчыцы Клецкага раёна Мінскай вобласці. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння, помнік драўлянага дойлідства[2].
Славутасць | |
Свята-Пакроўская царква | |
---|---|
52°59′03,71″ пн. ш. 26°50′59,97″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска Ёдчыцы | Мінская вобласць |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Слуцкая епархія |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Г000200 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Архітэктура
правіцьДраўляная царква пабудавана ў 1801 г. ў цэнтры вёскі на штучным насыпе на высокім бутавым фундаменце. У 1856 г. капітальна адрамантавана на сродкі ўладальніка маёнтка князя Радзівіла, рэканструявана ў пачатку 20 ст.
Крыжовая ў плане, трохчасткавай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі: прамавугольны ў плане бабінец са званіцай над ім, купалападобны асноўны аб'ём і апсіда з бакавымі прыбудовамі. Двухярусная шатровая званіца (васьмярык на чацверыку), васьмігранны светлавы барабан асноўнага аб'ёму, вальмавы дах апсіды, двухсхільны ганак галоўнага ўвахода завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі на васьмігранных шыйках[2].
Інтэр'ер
правіцьУ інтэр'еры плоская столь і светлавы барабан апіраюцца на сцены з дапамогай скляпеністых ветразяў. Апсіда вылучана шырокім прасветам і невысокім 1-ярусным іканастасам на 7 абразоў.
Зноскі
- ↑ Свята-Пакроўская царква (Ёдчыцы) на сайце Radzima.org
- ↑ а б Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 1. — С. 215. — 284 с. — 8 000 экз.
Літаратура
правіць- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 1. — С. 215. — 284 с. — 8 000 экз.
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Пакроўская царква (Ёдчыцы)
- Клецкі раён
- Свята-Пакроўская царква (Ёдчыцы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Пакроўская царква (Ёдчыцы) на сайце Radzima.org
- Свята-Пакроўская царква (Ёдчыцы) на сайце «Архіварта»