Свята-Петра-Паўлаўская царква (Астравец)

Свята-Петра-Паўлаўская царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Астравец Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Савецкая[1].

Праваслаўны храм
Свята-Петра-Паўлаўская царква
Астравец. Царква.jpg
54°36′47,70″ пн. ш. 25°57′21,20″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Астравец
Епархія Лідская епархія
Будаўніцтва 19941999 гады

ГісторыяПравіць

 
Праваслаўны храм у гонар святых пакутнікаў Косьма і Даміяна

Праваслаўны храм у гонар святых пакутнікаў Косьма і Даміяна быў уладкаваны ў Астраўцы ў XIX стагоддзі ў будынку скасаванага касцёла. У 1920-х гадах будынак царквы быў вернуты каталікам і пераабсталяваны ў касцёл.

У 1993 годзе было абрана месца для пабудовы новага праваслаўнага храма. У 1994 годзе распачалося будаўніцтва храма. 25 верасня 1999 года храм быў асвячоны епіскапам Гурыем.

У 2010 годзе пробашчам быў прызначаны іерэй Георгій Савіцкі. Пры ім было абноўлена начынне ў храме, усталяваны новы іканастас, набыты царкоўны дом[2].

АрхітэктураПравіць

Храм пабудаваны з цэглы ў выглядзе карабля[3].

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Габрусь, Т. В. Архітэктурныя помнікі Астравецкага раёна / Т. В. Габрусь // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Астравецкага раёна / рэд. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мінск: БелЭн, 2004. — С. 477.
  • Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Калугін. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2007. — С. 23.
  • Сямёнава, Т. Асвячэнне храма: адкрыццё царквы Святых апосталаў Пятра і Паўла / Таіса Сямёнава. — Астравецкая праўда. — 1999. — 29 верасня. — С. 1.

СпасылкіПравіць