Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Ракавічы)
Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у в. Ракавічы Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці.
Праваслаўны храм | |
Свята-Раства-Багародзіцкая царква | |
---|---|
![]() | |
53°30′43″ пн. ш. 24°50′06″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Аграгарадок | Ракавічы |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Гродзенская і Ваўкавыская |
Благачынне | Шчучынскае |
Дата пабудовы | 1910-я |
Стан | дзейнічае |
![]() |
ГісторыяПравіць
На паўднёвай ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1910-я гг. з цэглы на месцы храма 1876 г. У стадыі будаўніцтва адлюстравана на фотаздымку Я. Балзункевіча пачатку 20 ст.
АрхітэктураПравіць
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Пабудавана паводле канона чатырохчасткавай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі. Над прытворам узведзена васьмерыковая шатровая званіца з цыбулепадобнай галоўкай. Праз кароткую трапезную званіца далучаецца да кубападобнага аб’ёму малітоўнай залы пад чатырохсхільным пакрыццём, завершаным цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане.
Шануецца абраз «Маці Божая».
ЛітаратураПравіць
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
- Лаўрэш Леанід. Парафіяне царквы ў Ракавічах, 31 ліпеня 1829 г. // Лідскі Летапісец. 2021. № 3-4(95-96). — С. 36-41.
- Лаўрэш Леанід. Прыход у Ракавічах // Лідскі Летапісец. 2021. № 3-4(95-96). — С. 32-41.
СпасылкіПравіць
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Ракавічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Ракавічы) на сайце Radzima.org
- [ Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Ракавічы)] на сайце «Архіварта»