Свята-Троіцкая царква (Гарадок, Маладзечанскі раён)
Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у аграгарадку Гарадок Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці.
Славутасць | |
Свята-Троіцкая царква | |
---|---|
54°09′06″ пн. ш. 26°55′18″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Гарадок |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Маладзечанская епархія |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПабудавана ў цэнтры вёскі ў 1884 годзе з цэглы паводле тыпавога праекта на месцы драўлянага храма 1766 г. Да 1990-х гг. не выкарыстоўвалася.
Архітэктура
правіцьПомнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Будынак чатырохчасткавай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі: двух'ярусная званіца (васьмярык на чацверыку), прамавугольная ў плане трапезная, кубападобны асноўны аб'ём, паўкруглая апсіда. Галоўны і бакавыя ўваходы вырашаны прамавугольнымі праёмамі з арачнымі парталамі. Арачныя аконныя праёмы ў ліштвах з кілепадобнымі броўкамі.
Інтэр'ер
правіцьУнутраная прастора была перакрыта скляпеннямі (не захавалася), над трапезнай — драўляныя хоры.
Зноскі
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Троіцкая царква (Гарадок, Маладзечанскі раён)
- Свята-Троіцкая царква (Гарадок, Маладзечанскі раён) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)