Свята-Уваскрасенская царква (Шклоў)

Свята-Уваскрасенская царква — колішні праваслаўны храм у былой вёсцы Рыжкавічы (цяпер у межах горада Шклова Магілёўскай вобласці).

Праваслаўны храм
Свята-Уваскрасенская царква
54°11′14″ пн. ш. 30°19′16″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Шклоў
Канфесія Праваслаўе
Архітэктурны стыль барока
Дата заснавання 1702
Дата пабудовы 1701 год
Стан не захавалася
Map

Гісторыя

правіць

У 1701 годзе паведамляецца, што «шклоўская царква змуравана і дакончана панам Базылём Аўсяевічам, шклоўскім купцом, ягоным коштам, толькі падобна, не без дапамогі іншых». Яе ўзвялі ў традыцыях магілёўскай школы дойлідcтва, так званага магілёўскага барока.

У царкве шанаваўся абраз Багародзіцы, які, паводле падання, з’явіўся ў 1640 годзе.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай Шклоў апынуўся ў складзе Расійскай імперыі. Гістарычныя крыніцы гэтага перыяду называюць царкву як Уваскрасенскую, пры якой дзейнічаў адпаведна Уваскрасенскі манастыр.

Пры савецкай уладзе ў 1930-я гады храм быў адабраны ў вернікаў. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны (лета—восень 1941 года) на Рыжкаўскім ускрайку немцы зрабілі яўрэйскае гета. У пачатку 1960-х гадоў царкву ўзарвалі.

У 2003 годзе на месцы былога храма праводзіліся археалагічныя даследаванні навукоўцамі з Акадэміі навук Беларусі пад кіраўніцтвам прафесара, доктара гістарычных навук Вольгі Ляўко.

Літаратура

правіць
  • Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мінск: БелЭн, 2001. — С. 306. — 328 с. — ISBN 985-11-0190-7.

Спасылкі

правіць