Свята-Фёдараўскі сабор (Пінск)

Свята-Фёдараўскі сабор — праваслаўны сабор у Пінску на вул. Паркавай у гонар заступніка горада Феадора Тырана. Узвядзенне сабора, пабудаванага ў руска-візантыйскім стылі па праекце архітэктара Л. В. Макарэвіча, было завершана ў 2001 годзе. Храм быў асвячоны Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Алексіем II.

Праваслаўны сабор
Фёдараўскі сабор
52°07′41″ пн. ш. 26°04′11″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Пінск
Канфесія Праваслаўе
Епархія Пінская і Лунінецкая
Тып будынка Сабор
Архітэктурны стыль Руска-візантыйскі
Архітэктар Леанід Васілевіч Макарэвіч
Дата заснавання 1991
Будаўніцтва 19912001 гады
Матэрыял цэгла
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фасады сабора падзелены на тры арачныя праслы, упрыгожаных толькі вузкімі вокнамі. Над хвалямі закамар узвышаюцца пяць купалаў. Вышыня сабора складае 33 м. Побач з храмам размешчана саборная званіца вышынёй 55 м, якая ўтрымлівае 12 званоў, адлітых на Варонежскім звоналіцейным заводзе Анісімава.

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мінск, 2001.
  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мінск, 2007.

Спасылкі правіць