Святлана Валянцінаўна Снапкоўская
Святлана Валянцінаўна Снапкоўская (20 лістапада 1954, Мінск) — беларускі гісторык і педагог. Доктар гістарычных навук (1999), прафесар (2000).
Святлана Валянцінаўна Снапкоўская | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 лістапада 1954 (70 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, педагог, выкладчыца ўніверсітэта |
Навуковая сфера | гісторыя[1] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук (1999) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Біяграфічныя звесткі
правіцьСкончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1979) і з 1980 года працавала ў ім. У 1992—2001 гадах загадчыца лабараторыі гісторыі адукацыі і этнапедагогікі Нацыянальнага інстытута адукацыі, адначасова ў 1997—2000 гадах загадчыца кафедры педагогікі і псіхалогіі Беларускага дзяржаўнага інстытута ўдасканалення ўрачоў, з 2000 года ў Беларускім педагагічным універсітэце імя М. Танка.
Навуковая дзейнасць
правіцьДаследуе гісторыю палітыкі царызму ў галіне адукацыі на Беларусі, педагогікі і асветы Беларусі ў 2-й пал. ХІХ ст. — пачатку XX ст. Адзін з рэдактараў калектыўных прац «Асвета і педагагічная думка на Беларусі: Бібліяграфічны паказ» (ч. 1—3, 1995—2001), «Народная педагогіка беларусаў» (1996).
Выбраная бібліяграфія
правіць- «Сыном маладой Беларусі…»: Педагагічная спадчына Вацлава Ластоўскага // Роднае слова. 1993. № 10. С. 38-41.
- Ля вытокаў нацыянальнай педагогікі: 3 гісторыі школы і педагагічнай думкі Беларусі канца XIX — пачатку XX ст. Мн., 1995.
- Шляхі развіцця школы на Беларусі ў канцы XIX — пачатку XX ст. Мн., 1997.
- Адукацыйная палітыка і школа на Беларусі ў канцы XIX — пачатку XX стст. Мн., 1998.
- Гісторыя адукацыі і педагагічнай думкі Беларусі (60-я г. XIX — пачатак XX ст.). Мн., 2001.
- Гісторыя адукацыі і педагагічнай думкі: вучэб.-метад. дапам. / С. В. Снапкоўская; Бел. дзярж. пед. ун-т імя М. Танка. Мн., 2006.
Зноскі
- ↑ Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
Літаратура
правіць- Снапкоўская Святлана Валянцінаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 65—66. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
правіць- Снапкоўская Святлана Валянцінаўна на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»