Святлана Васільеўна Тарабарава
Святлана Васільеўна Тарабарава (укр.: Світлана Василівна Тарабарова; нар. 26 ліпеня 1990, Херсон, Украінская ССР) — украінская спявачка, кампазітар і аўтар песень, музычны прадзюсар, актрыса, уладальніца Нацыянальнай музычнай прэміі «Песня года 2014», намінант нацыянальных музычных прэмій[1]. Былая салістка поп-гурта Real O.
Святлана Васільеўна Тарабарава Світлана Василівна Тарабарова | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 26 ліпеня 1990 (32 гады) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявачка, прадзюсар, актрыса, музычны прадзюсар, танцоўшчыца |
Інструменты | вакал[d] |
Жанр | поп-музыка |
tarabarova.com | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзілася ў Херсоне. Бацька працаваў на заводзе, маці была выхавальнікам у садочку. У дзяцінстве мела мару стаць кіроўцам, але цяга да музыкі ўсё ж перамагла, таму, скончыўшы школу, Святлана пераехала ў Кіеў вучыцца ў Кіеўскую муніцыпальную акадэмію эстрадных і цыркавых мастацтваў[2]. З 13 гадоў Тарабарава выступала ў танцавальным калектыве «Аазіс».
Асабістае жыццёПравіць
Муж — Аляксей Бондар. Пазнаёміліся ў 2011 годзе ў Адэсе на Дзерыбасаўскай, праз 5 гадоў у кастрычніку выйшла за яго замуж.
9 верасня 2018 нарадзіла сына[3], якога назвала Іван.
23 верасня 2020 года нарадзіла дачку Марыю.
Кар’ераПравіць
У 2008 годзе стала ўдзельніцай «Фабрыкі зорак» пад псеўданімам Аліса Тарабарава, дзе стала адной з самых яркіх і таленавітых удзельнікаў праекта. Святлана стала адной з улюбёнак Наталлі Магілёўскай, бо менавіта яна аддала дзяўчыне свой танцавальны сольны нумар, калі Аліса пасля аперацыі прапусціла адзін канцэрт[4].
Заняўшы на праекце другое месца, Тарабарава стала ўдзельніцай новай жаночага гурта Real O, у якім прабыла чатыры гады[5].
У 2012 годзе Тарабарава пачала сольную кар’еру, адмовіўшыся ад псеўданіма Аліса на карысць сапраўднага імя[6].
У 2016 годзе прымала ўдзел у паўфінале нацыянальнага адбору песеннага конкурсу «Еўрабачанне 2016».
ДыскаграфіяПравіць
У складзе гурта Real OПравіць
- Платье (2010)
СольнаПравіць
- Мир всем (2014)
- Вірю. Знаю (2015)
- 23:25 (2018)
Зноскі
- ↑ Официальный сайт Тарабаровой(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2015. Праверана 29 лістапада 2015.
- ↑ Gaganews: Тарабарова(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2015. Праверана 29 лістапада 2015.
- ↑ Тарабарова стала матерью . Праверана 11 верасня 2018.
- ↑ tochka.net: Аліса Тарабарова
- ↑ Биография Алисы Тарабаровой .
- ↑ viva.ua: Світлана Тарабарова про колишній роман з сином Шуфрича