Святлана Велмар-Янкавіч

Святлана Велмар-Янкавіч (сербск.: Светлана Велмар-Јанковић, 1 лютага 1933, Бялград, Каралеўства Югаславія9 красавіка 2014, Бялград, Рэспубліка Сербія) — сербская пісьменніца.

Святлана Велмар-Янковіч
англ.: Светлана Велмар-Јанковић
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1 лютага 1933(1933-02-01)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 красавіка 2014(2014-04-09)[1] (81 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Vladimir Velmar-Janković[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці празаік, драматург
Гады творчасці 1956-2014
Мова твораў сербская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі прэмія часопіса НІН
Узнагароды

Біяграфія

правіць

З сям'і інтэлектуалаў. Бацька, пісьменнік Уладзімір Велмар-Янкавіч, член урада нацыянальнага выратавання пры нямецкай вайсковай адміністрацыі ў Сербіі (намеснік міністра культуры і рэлігіі), пакінуў краіну ў верасні 1944, жыў у Італіі і Іспаніі, загінуў у аўтамабільнай катастрофе. Скончыла жаночую гімназію ў Бялградзе. На другім курсе ўніверсітэта занялася журналістыкай. З 1959 працавала ў выдавецтве Асвета. З 1989 займалася вылучна літаратурнай працай.

Выбраныя творы

правіць

Раманы

правіць
  • Шнар/ Ožiljak (1956)
  • Цямніца/ Lagum (1990, тэлефільм 1998)
  • Бязодня/ Bezdno (1995)
  • Нігдэя/ Nigdina (2000)
  • Prozraci, аўтабіяграфічны раман (2003)
  • Vostanije (2004)

Апавяданні

правіць
  • Князь Міхайла/ Knez Mihailo (1994, тэлефільм 1998)
  • Жезл/ Žezlo (2001)

Прызнанне

правіць

Прэміі Верба Андрыча, Машы Сялімавіча, прэмія Нацыянальнай бібліятэкі Сербіі за самую папулярную кнігу года (1992), прэмія часопіса НІН за лепшы раман года (1995) і інш. Член Сербскай акадэміі навук і мастацтваў (2009).

Проза перакладзена на многія мовы, улучаючы карэйскую.

Зноскі

  1. а б Svetlana Velmar-Janković // https://pantheon.world/profile/person/Svetlana_Velmar-Janković Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

правіць