Святлана Піліпаўна Данілюк
Святлана Піліпаўна Данілюк (25 верасня 1939, Кіеў — 8 жніўня 2003, Мінск) — беларуская оперная спявачка (мецца-сапрана), народная артыстка Беларусі (1971), народная артыстка СССР (1977).
Святлана Піліпаўна Данілюк | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 верасня 1939 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 жніўня 2003 (63 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | оперная спявачка |
Пеўчы голас | мецца-сапрана |
Інструменты | вакал |
Жанры | опера |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 25 верасня 1939 года ў Кіеве. Пасля заканчэння сямігодкі вучылася ў Кіеўскім кінатэхнікуме на аддзяленні абсталявання і эксплуатацыі кінаўстановак, дзе была самай актыўнай удзельніцай самадзейнай студыі.
У 1963 годзе скончыла Кіеўскую кансерваторыю па класе спеваў у З. М. Гайдай, пасля заканчэння якой па запрашэнні дырыжора Барыса Афанасьева была размеркавана на пасаду салісткі Пермскага акадэмічнага тэатра оперы і балета імя П. І. Чайкоўскага.
У 1965 годзе была ўдастоена другой прэміі на Трэцім Усесаюзным конкурсе вакалістаў імя Глінкі ў Маскве.
Восенню 1965 года паводле запрашэння Л. П. Александроўскай дэбютавала ў Мінску ў Беларускім тэатры оперы і балета ў партыі Кармэн у оперы «Кармэн» Ж. Бізэ. Аднак пераезд тады не адбыўся, паколькі спявачка павінна была адпрацаваць трохгадовы тэрмін па размеркаванні ў Пермі.
З 1966 па 1986 годы — вядучая салістка Беларускага тэатра оперы і балета. Выступала практычна ва ўсіх вядучых партыях мецца-сапранавага рэпертуару (партыі: Любаша («Царская нявеста» Рымскага-Корсакава), Марфа («Хаваншчына» Мусаргскага), Кармэн («Кармэн» Бізэ), Амнерыс («Аіда» Вердзі), Артруда («Лаэнгрын» Вагнера), баранэса Штраль («Маскарад» Талстога), Алеся («Алеся» Цікоцкага) і іншыя).
У 1972—1973 гадах стажыравалася ў тэатры «Ла Скала» (Мілан) пад кіраўніцтвам Маргарыты Кароза.
У 1986 годзе звольнілася з Беларускага тэатра оперы і балета ў сувязі з рэзкай нязгодай з рэпертуарнай і пастановачнай палітыкай тагачаснага тэатральнага кіраўніцтва.
З 1986 года — салістка Беларускай філармоніі.
Выступала з камернымі праграмамі, выконвала альтовыя партыі ў буйных вакальна-сімфанічных творах («Страсці па Мацвею» І. С. Баха, 9-я сімфонія Л. Бетховена, Рэквіем Дж. Вердзі, «Stabat Mater» Дж. Пергалезі, «Аляксандр Неўскі» С. С. Пракоф’ева і інш.), творы рускіх, беларускіх, украінскіх, заходніх кампазітараў, рамансы.
Гастралявала па СССР і за мяжой (Балгарыя, Венгрыя, Польшча, Францыя). У Маскве запісала тры дыскі-гіганты на фірме «Мелодыя».
Памерла 8 жніўня 2003 года ў Мінску. Пахавана ў Мінску на Усходніх могілках.
Узнагароды
правіць- Другая прэмія Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя М. І. Глінкі (1965)
- Дыплом Міжнароднага конкурсу імя Чайкоўскага (1966)
- Заслужаная артыстка Беларускай ССР (1968)
- Народная артыстка Беларускай ССР (1971)
- Народная артыстка СССР (1977)
- Медаль Францыска Скарыны (1999)
Літаратура
правіць- Данілюк Святлана Піліпаўна // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 262. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
правіць- Данілюк Святлана Піліпаўна на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»