Святлана Валянцінаўна Снапкоўская

вучоны-гісторык, педагог
(Пасля перасылкі з Святлана Снапкоўская)

Святлана Валянцінаўна Снапкоўская (20 лістапада 1954, Мінск) — беларускі гісторык і педагог. Доктар гістарычных навук (1999), прафесар (2000).

Святлана Валянцінаўна Снапкоўская
Дата нараджэння 20 лістапада 1954(1954-11-20) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, педагог, выкладчыца ўніверсітэта
Навуковая сфера гісторыя[1]
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук (1999)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфічныя звесткі правіць

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1979) і з 1980 года працавала ў ім. У 1992—2001 гадах загадчыца лабараторыі гісторыі адукацыі і этнапедагогікі Нацыянальнага інстытута адукацыі, адначасова ў 1997—2000 гадах загадчыца кафедры педагогікі і псіхалогіі Беларускага дзяржаўнага інстытута ўдасканалення ўрачоў, з 2000 года ў Беларускім педагагічным універсітэце імя М. Танка.

Навуковая дзейнасць правіць

Даследуе гісторыю палітыкі царызму ў галіне адукацыі на Беларусі, педагогікі і асветы Беларусі ў 2-й пал. ХІХ ст. — пачатку XX ст. Адзін з рэдактараў калектыўных прац «Асвета і педагагічная думка на Беларусі: Бібліяграфічны паказ» (ч. 1—3, 1995—2001), «Народная педагогіка беларусаў» (1996).

Выбраная бібліяграфія правіць

  • «Сыном маладой Беларусі…»: Педагагічная спадчына Вацлава Ластоўскага // Роднае слова. 1993. № 10. С. 38-41.
  • Ля вытокаў нацыянальнай педагогікі: 3 гісторыі школы і педагагічнай думкі Беларусі канца XIX — пачатку XX ст. Мн., 1995.
  • Шляхі развіцця школы на Беларусі ў канцы XIX — пачатку XX ст. Мн., 1997.
  • Адукацыйная палітыка і школа на Беларусі ў канцы XIX — пачатку XX стст. Мн., 1998.
  • Гісторыя адукацыі і педагагічнай думкі Беларусі (60-я г. XIX — пачатак XX ст.). Мн., 2001.
  • Гісторыя адукацыі і педагагічнай думкі: вучэб.-метад. дапам. / С. В. Снапкоўская; Бел. дзярж. пед. ун-т імя М. Танка. Мн., 2006.

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць