Святлана Якаўлеўна Ганчарова-Грабоўская

Святлана Якаўлеўна Ганчарова-Грабоўская (нар. 8 верасня 1950, в. Асаўляны, Мастоўскі раён) — беларускі літаратуразнавец. Доктар філалагічных навук (2000), прафесар (2003).

Святлана Якаўлеўна Ганчарова-Грабоўская
Дата нараджэння 8 верасня 1950(1950-09-08) (73 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці літаратуразнаўца
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзілася 8 верасня 1950 года ў вёсцы Асаўляны Мастоўскага раёна. Скончыла СШ № 1 г. Масты ў 1967 годзе[1]. Скончыла ў 1972 годзе Гродзенскі педагагічны інстытут, дзе працавала па 1976 года[2]. У 1976—1979 гадах у аспірантуры на кафедры савецкай літаратуры БДУ[1]. З 1979 года ў БДУ, у 1997—2001 гадах намеснік дэкана, адначасова з 1998 года загадчык кафедры[2].

Навуковая дзейнасць правіць

Даследуе гісторыю рускай літаратуры 20 стагоддзя, рускую і беларускую драматургію, тэорыю і паэтыку жанраў[1]. Аўтар навуковых прац «Камедыя ў рускай драматургіі 1980—1990-х гадоў: (жанравая дынаміка і тыпалогія)», «Мадыфікацыя жанру трагікамедыі ў рускай драматургіі 80-90-х гадоў» (абедзве 1999), «Камедыя-памфлет: генезіс, станаўленне, паэтыка» (2002), «Паэтыка сучаснай рускай драмы (канец 20 — пачатак 21 ст.)» (2003), «Камедыя ў рускай драматургіі канца 20 — пачатку 21 ст.» (2006), адзін з аўтараў работ «Сучасная драматургія (другая палова 1980—1990-я гг.)» (1994), «Руская літаратура 20 ст. (20—40-я гг.)» (2007), «Руская літаратура першай паловы 20 ст.» (2009) і інш[2].

Зноскі

  1. а б в leeloo. Гончарова-Грабовская Светлана Яковлевна, белорусский литературовед, доктор филологических наук, профессор - (руск.) (12 лістапада 2018). Праверана 19 студзеня 2024.
  2. а б в Ганчарова-Грабоўская Святлана Якаўлеўна // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2. — 544 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0570-6.

Літаратура правіць