Севярына Вучкавіч
Севярына Вучкавіч (харв.: Severina Vučković; нар. 21 красавіка 1972, Спліт, Пар Харватыя, СФРЮ) — харвацкая спявачка і актрыса, прадстаўнік Харватыі на конкурсе песні Еўрабачанне 2006.
Севярына Вучкавіч | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 21 красавіка 1972[1] (52 гады) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявачка |
Інструменты | фартэпіяна і вакал[d] |
Жанры | поп-музыка, поп-фолк[d], турба-фолк[d] і adult contemporary music[d] |
severina.com (харв.) (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Асабістае жыццё
правіцьУ 2010 годзе Севярына пазнаёмілася з сербскім бізнэсмэнам Міланам Паповічам на святкаванні яго дня нараджэння, куды яна была запрошаная выступаць. Неўзабаве яны пачалі сустракацца, а ў жніўні 2011 года спявачка абвясціла пра сваю цяжарнасць. Адносіны харвацкай спявачкі і сербскага бізнэсмэна выклікалі вялікую цікавасць СМІ ў Харватыі і іншых краінах былой Югаславіі. У лютым 2012 года ў пары нарадзіўся сын Аляксандр. Хлопчык быў ахрышчаны ў каталіцкай царкве ў Рыеке. Са слоў Севярыны, яна б хацела, каб яе сын прайшоў абрад хрышчэння як у праваслаўнай, так і ў каталіцкай царкве, але гэта немагчыма, бо абедзве царквы разглядаюць сакрамэнт хросту як прыналежнасць да той ці іншай рэлігіі. На працягу гэтага часу Севярына жыла на тры гарады — Бялград, Вршац і Заграб. У кастрычніку 2012 года спявачка паведаміла, што рассталася з Паповічам і вярнулася ў Заграб. Праз некалькі месяцаў пара сышлася і ў жніўні 2013 года канчаткова расталася. У кастрычніку 2015 году Севярына выйшла замуж за сербскага футбаліста Ігара Коіча, які маладзейшы за яе на 15 гадоў.
Скандал
правіцьУ 2004 годзе спявачка апынулася ўцягнутай у скандал пасля таго, як у Інтэрнэце з’явілася відэа, на якім быў палавой акт паміж спявачкай і бізнэсмэнам Міланам Лучычам. Скандал быў звязаны з тым, што Лучыч на момант здымкі быў жанаты, а спявачка да гэтага пазіцыянавала сябе як верніца каталічка і асуджала пазашлюбныя палавыя зносіны[2]. Вучычковіч паспрабавала судзіць сайт, на якім была выкладзеная стужка, сцвярджаючы, што запіс уяўляе сабой яе інтэлектуальную ўласнасць[3][4], але справа была спынена ў ліпені 2004 года[5].
Цікавыя факты
правіцьУ 2007 годзе выйшаў Славенскі фільм «Пеўневы сняданак» (славенск.: Petelinji zajtrk), у якім Севярына сыграла саму сябе, то бок вядомую спявачку. Па сюжэце фільма яе персона адыграла важную ролю ў фінальнай развязцы.
Дыскаграфія
правіць- Severina (Album) — 1989
- Dalmatinka — 1993
- Trava zelena — 1995
- Moja stvar — 1996
- Djevojka sa sela — 1998
- Paloma nera — Live album — 1999
- Ja samo pjevam — 1999
- Pogled ispod obrva — 2001
- 18 velikih hitova — 2002
- Virujen u te — Najbolje uživo — 2002
- Virujen u te — DVD — 2003
- Severgreen — 2004
- Moja štikla — 2006
- Zdravo Marijo — 2008
- Dobrodošao u klub (2012)
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 10 студзеня 2016.
- ↑ Croatian pop icon red-faced over sex romp (англ.). IOL (2 чэрвеня 2004). Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2013. Праверана 18 верасня 2010.
- ↑ Pop Star Asks Court To Show Her Porn Movie. The Independent, October 30, 2004
- ↑ Croatian star wants sex movie shown in court (англ.). IOL (29 кастрычніка 2004). Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2013. Праверана 18 верасня 2010.
- ↑ Odbačena Severinina kaznena prijava (харв.). Sarajevo-X.com (1 ліпеня 2004). Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2013. Праверана 13 верасня 2011.