Севір (рака)

Севір[1] (англ.: Sevier River) — рака ў заходняй частцы штата Юта, ЗША. Упадае ў бяссцёкавае возера Севір. Даўжыня — 616 км; плошча басейна — амаль 29 977 км². Гэта самая доўгая рака, якая цалкам працякае па тэрыторыі Юты.

Севір
англ.: Sevier River
Sevier River Leamington Utah.jpg
Характарыстыка
Даўжыня
  • 616 км
Басейн 29 977 км²
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 37°30′00″ пн. ш. 112°30′02″ з. д.HGЯO
Вусце  
 • Каардынаты 39°02′57″ пн. ш. 113°07′53″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Севір (возера)
Краіна
physical
Севір (рака)
Севір (рака)
Blue 0080ff pog.svg — выток, Blue pog.svg — вусце
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Бярэ пачатак на паўночным захадзе акругі Кейн і цячэ на поўнач, па тэрыторыі акругі Гарфілд, а затым па мяжы акругаў Гарфілд і Пают, дзе рака спускаецца ў вузкі каньён Сёрклвіл, які выходзіць у даліну Сёркл. Далей цячэ ў паўночна-ўсходнім напрамку, працякае праз горад Джанкшн, дзе прымае прыток Іст-Форк і ўтварае вадасховішча Пают. Далей цячэ на поўдзень, праз акругу Пают, ля горада Севір рака спускаецца ў каньён, далей зноў адхіляецца на паўночны ўсход і працякае праз горада Рычфілд і Салін.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн. — карта Юты