Седрык Куад’ё
Седрык Куад’ё (нар. 25 ліпеня 1997, Абіджан, Кот-д’Івуар) — івуарыйскі футбаліст, нападнік беларускага клуба «Дынама» з Брэста.
Поўнае імя | Седрык Халеб Куад’ё | ||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
25 ліпеня 1997[1] (25 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Рост | 174 см | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Нумар | 11 | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ераПравіць
На радзіме выступаў за клуб «Біржэнвіль». У пачатку 2017 года стаў іграком ліберацкага «Слована», дзе выступаў за моладзевую каманду. Пакінуў чэшскі клуб улетку таго ж года.
У лютым 2018 года накіраваўся на прагляд у беларускі клуб «Крумкачы»[2], аднак ён не быў дапушчаны да ўдзелу ў Вышэйшай лізе, і ў красавіку 2018 года нападнік стаў іграком іншага беларускага клуба «Слуцка»[3]. У складзе слуцкай каманды не здолеў замацавацца ў аснове, часцей гуляў за дубль.
У жніўні 2018 года, пакінуўшы «Слуцк», перайшоў у мінскае «Тарпеда»[4]. У сваім першым матчы за новую каманду 20 жніўня 2018 года супраць «Гомеля» (1:2) адзначыўся голам. Здолеў стаць асноўным нападнікам сталічнай каманды, з 5 галамі стаў найлепшым яе бамбардзірам у сезоне 2018.
У ліпені 2019 года вярнуўся ў «Слуцк»[5]. 19 ліпеня, у першым матчы пасля вяртання, прынёс сваім голам перамогу над «Энергетыкам-БДУ» (1:0). У жніўні і верасні не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў склад. У снежні 2019 года кантракт са слуцкім клубам быў разарваны[6].
У студзені 2020 года папоўніў склад карагандзінскага «Шахцёра»[7], аднак звычайна заставаўся на лаўцы запасных, на полі правёў усяго 14 хвілін. Са студзеня 2021 года праходзіў прагляд у гродзенскім «Нёмане» і ў лютым падпісаў кантракт[8]. У гродзенскай камандзе рэгулярна з’яўляўся на полі.
У ліпені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў «Нёман»[9] і хутка стаў іграком брэсцкага «Дынама»[10], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2022 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі[11].
Міжнародная кар’ераПравіць
Выступаў за юнацкую зборную Кот-д’Івуара.
Зноскі
- ↑ Cedric Khaleb Kouadio // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ На просмотр в «Крумкачы» прибыли два ивуарийца и россиянин
- ↑ Ивуариец Седрик Халеб Куаджа стал игроком "Слуцка"
- ↑ Нападающий "Слуцка" перейдет в "Торпедо"
- ↑ Куаджа вернулся в "Слуцк"
- ↑ Двое легионеров покинули "Слуцк"
- ↑ «Шахтер» подписал победителя юношеского чемпионата мира
- ↑ Седрик Куадио подписал 2-летнее соглашение с "Неманом"
- ↑ "Неман" расстался с Седриком Куадио
- ↑ Куадьо сменил "Неман" на брестское "Динамо"
- ↑ Седрик Куадьо пролонгировал соглашение с брестским "Динамо" (руск.). football.by (6 снежня 2022). Праверана 6 снежня 2022.