Сёдэртэлье

горад у Швецыі
(Пасля перасылкі з Седэртэлье)

Сёдэртэлье (шведск.: Södertälje) — горад у Швецыі, на паўднёвы захад ад Стакгольма (фактычна адно з яго аддаленых прадмесцяў). Цэнтр аднайменнай камуны ў лене Стакгольм. Насельніцтва 64 619 (2010).

Горад
Сёдэртэлье
шведск.: Södertälje
Краіна
Лён
Каардынаты
Заснаваны
1300
Плошча
24,66 км²
Вышыня цэнтра
23 ± 1 м
Насельніцтва
84,753 чалавек (2009)
Шчыльнасць
2406,4 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
08
Паштовыя індэксы
151 XX
Афіцыйны сайт
Правінцыя
Сёдэртэлье на карце Швецыі
Сёдэртэлье (Швецыя)
Сёдэртэлье
Барэльеф, які нагадвае аб злачынствах рускіх у Швецыі ў 1719 г.

Гісторыя правіць

Горад упершыню згадваецца ў хроніцы Адама Брэменскага ў 1070 годзе (спачатку ён называўся Тэлье, Tælgia у тагачаснай арфаграфіі; пазней шведск.: Telge) — у гэты час гэта быў ужо важны царкоўны горад. У XVII стагоддзі, дзякуючы герцагу Сёдэрманландскаму Карлу (будучыму каралю Карлу IX), Тэлье становіцца важным гандлёвым і партовым цэнтрам. У 1622 годзе, у сувязі з узнікненнем на паўночны ўсход ад Стакгольма горада Нартэлье (шведск.: Norrtälje, даслоўна Паўночнае Тэлье), да назвы гораду было дададзена Söder, т.б. Паўднёвае Тэлье. У пачатку XVIII стагоддзя горад закранула эпідэмія чумы, а ў 1719 годзе трэцяя частка гораду была спалена рускімі (але шэраг важных будынкаў, у т.л. царква Святой Рагнхільды, ацалелі). Пасля гэтых падзей насельніцтва Сёдэртэлье істотна скарацілася і не дасягала і 200 чалавек, але пасля з’яўлення ў горадзе ў 1740-х шэрагу мануфактураў, яно ўжо складала больш за 1 000 чалавек. У 1806—1819 гадах быў пабудаваны Сёдэртэльскі канал, які злучаў возера меларэн з Балтыйскім морам, а ў 1860 годзе чыгунка злучыла Сёдэртэлье са Стакгольмам. Прыкладна ў гэты самы час Сёдэртэлье становіцца папулярным курортам. У пачатку XX стагоддзя ў горадзе размесціліся буйныя фабрыкі і заводы, у т.л. машынабудаўнічыя. У 1950-я гады стары драўляны цэнтр горада быў знесены. Пачынаючы з 1970-х, у сувязі з прамысловым ростам, гораду была патрэбная працоўная сіла, якую пачынаюць вербаваць спачатку ў Норландзе, а потым — у Фінляндыі, Грэцыі, Італіі, Югаславіі. Пазней да іх дадаліся ўцекачы з Сірыі і Ірака, і ў пачатку XXI стагоддзя 39 % сёдэртэльцаў мелі замежнае паходжанне.

Славутасці правіць

Галерэя правіць

Спасылкі правіць