Сельская гаспадарка Аўстраліі
Сельская гаспадарка з'яўляецца адной з ключавых галін эканомікі Аўстраліі. Няглездячы на постіндустрыяльны характар эканомікі — у аграрным сектары занята 3,6 % насельніцтва і ствараецца роўна такі ж працэнт ВУПу (праўда, з сумежнымі галінамі — да 12 %) — прадукцыя сельскай гаспадаркі займае другое месца ў экспарце краіны (пасля прадукцыі здабыўной прамысловасці). У сельскай гаспадарцы вядучае месца займае жывёлагадоўля. Аўстралія – найбуйнейшы ў свеце вытворца і пастаўшчык высакаякаснай воўны, а таксама адзін з асноўных экспарцёраў мясамалочных прадуктаў, пшаніцы, цукру.
У Аўстраліі налічваецца каля 136 000 фермаў, што ахопліваюць 61 % тэрыторыі краіны. Чацвёртая частка сельскагаспарадчых земляў належыць карэннаму насельніцтву. Сістэма землекарыстання разнастайная: пераважае жывёлагадоўля на засушлівых пашах, на значных плошчах развіта ірыгацыйнае земляробства; землі на ўсходзе і паўднёвым усходзе, уключаючы Тасманію, не маюць патрэбы ў штучным арашэнні. Поўнач і паўночна-ўсходняе ўзбярэжжа — зона трапічнага земляробства. Аўстралія — найбуйнейшы (больш за палову сусветнай вытворчасці!) ў свеце вытворца сертыфікаванай арганічнай прадукцыі.
Вучоныя сцвярджаюць, што ў выніку глабальнага пацяплення Зялёны кантынент стане атрымліваць усё менш і менш ападкаў, што прывядзе да абвастрэння існуючых праблем, у першую чаргу, праблемы дэфіцыту вады.[1]
Жывёлагадоўля
правіцьАўстралія спецыялізуецца на гадоўлі авечак ваўнянага кірунку і развядзенні буйной рагатай жывёлы мяса-малочнага кірунку.
Гістарычна Аўстралія экспартавала 90 % настрыжанай воўны. Да гэтага часу воўна застаецца важным экспартным прадуктам Зялёнага кантынента, хоць яе доля ў экспарце і моцна скарацілася. Гэта стала вынікам падзення цэн і попыту на натуральную воўну на сусветным рынку. Аўстралія дае 10 % сусветнага настрыгу воўны, у тым ліку палову высакаякаснай мерыноснай воўны. Авечкагадоўля распаўсюджана па ўсёй Аўстраліі і з'яўляецца галіной аграрнай спецыялізацыі для паўпустынных раёнаў. Пры гэтым больш за траціна авечых чарод гадуецца ў штаце Новы Паўднёвы Уэльс.
Па экспарце ялавічыны Аўстралія саступае толькі Аргенціне. Асноўныя пакупнікі — Японія, Паўднёвая Карэя, ЗША. Гадоўляй буйной рагатай жывёлы займаюцца ва ўсіх штатах на землях з самым розным кліматам, пры гэтым працэс гадоўлі ў асноўным пашавы. У засушлівых тропіках і субтропіках пераважаюць вялізныя спецыялізаваныя фермы на тысячы галоў, такія як найбуйнейшая ў свеце ферма Anna Creek Station у штаце Паўднёвая Аўстралія. У больш вільготных раёнах прадпрыемствы меншыя і часта сумяшчаюцца з земляробчымі фермамі.
Раслінаводства
правіцьУ раслінаводстве вядучую ролю маюць збожжавыя культуры, што вырошчваюцца для харчовай прамысловасці, з кармавымі мэтамі; а таксама ідуць на экспарт. Найважнейшай збожжавай культурай з'яўляецца пшаніца.
На паўночным усходзе, у штаце Квінслэнд, вырошваецца цукровы трыснёг.
У Аўстраліі збіраецца садавіна і гародніна ўмераных і трапічных шырот. Да апошніх адносяцца ананасы, манга і бананы, што растуць у штаце Квінсленд і на Паўночнай тэрыторыі. На 1990-я прыйшоўся росквіт аўстралійскага вінаградарства. Сусветна вядомыя вінаграднікі раскінуліся ў далінах Маргарэт Рывер (Заходняя Аўстралія), Бароса (Паўднёвая Аўстралія), Хантэр Вэлі (Новы Паўднёвы Уэльс). Так у даліне Маргарэт Рывер вінаграднікі плошчай каля 5000 гектараў забяспечваюць ураджаем працу больш за 200 вінаробняў.