Сельская гаспадарка Сербіі
Сельская гаспадарка ў Сербіі — важная частка сербскай эканомікі з гадавым патэнцыялам экспарту ў 12 млрд еўра[1]. Агульная плошча сельскагаспадарчых угоддзяў перавышае 6,12 млн гектараў[2][3]. Сельскагаспадарчая вытворчасць у найбольшай ступені наладжана ў паўночнай Сербіі на ўрадлівай Сярэднедунайскай нізіне і ў паўднёвых далінах, прылеглых да рэк Сава, Дунай і Марава. Рэзкае скарачэнне маштабаў сельскагаспадарчай дзейнасці назіраецца пачынаючы з 1948 года, калі амаль тры чвэрці насельніцтва краіны былі занятыя ў сельскай гаспадарцы, у цяперашні жа час ― толькі адна чвэрць[4].
Вытворчасць
правіцьСербія вырабляе розныя сельскагаспадарчыя прадукты: у асноўным гэта крупы, садавіна і гародніна. Усё гэта складае значную частку ВУП і экспарту. Сербія займае другое месца ў свеце па вырошчванні маліны (84 299 метрычных тон, першае месца займае Расія) і слівы (146 776 метрычных тон, першае месца займае Кітай). Краіна таксама з’яўляецца буйным вытворцам кукурузы (6 158 120 метрычных тон, 32-е месца ў свеце) і пшаніцы (2 095 400 метрычных тон, 35-е месца ў свеце). Вырошчванне цукровых буракоў (2 299 770 метрычных тон) і насення сланечніка (454 282 метрычных тон) задавальняе ўнутраны попыт на цукар і алей, лішкі адпраўляюцца на экспарт: пастаўляецца каля 180 000 тон цукру ў Еўрапейскі саюз[5].
Віны
правіцьУ Сербіі вінаграднікі займаюць тэрыторыю, прыкладна роўную 70 000 гектараў, вырабляючы каля 425 000 тон вінаграду ў год. Сербія ўваходзіць у лік 15 самых буйных краін-вытворцаў віна.
Самымі вядомымі вінамі з’яўляюцца Belgrade Seedless, Prokupac, Sauvignon, «Italian Riesling», Cabernet, Chardonnay, White и Red Burgundy, Hamburg, Muscat, Afus Ali, Vranac, Tamjanka, Krstac, Smederevka і Dinka.
Садавіна
правіцьСадавінавыя фермы займаюць 310 000 гектараў раллі ў Сербіі.
Аб’ём вытворчасці садавіны ў тонах (2012)[6]:
Кампаніі
правіць- Fresh&Co, адна з найбуйнейшых кампаній па вытворчасці фруктовых сокаў у паўднёва-ўсходняй Еўропе разам з кампаніяй neXt.
- Foodland, традыцыйныя вырошчванне фруктовых прадуктаў.
- Nektar, кампанія па вырошчванні садавіны.
- Malina Produkt (First Fruit), кампанія па вырошчванні садавіны.
- Mondi Foods (Mondi Serbia), кампанія па вырошчванні садавіны.
Зноскі
- ↑ Serbia's agricultural potential - EUR 12 billion . B92 (15 сакавіка 2013). Праверана 14 June 2013.
- ↑ Food Industry(недаступная спасылка). SIEPA. Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2014. Праверана 14 June 2013.
- ↑ Agriculture and Enlargement . European Commission (1 мая 2011). Праверана 14 June 2013.
- ↑ Agriculture and forestry . Encyclopedia Britannica. Праверана 14 June 2013.
- ↑ Serbia Overview(недаступная спасылка). Food and Agriculture Organization of the United Nations. Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2013. Праверана 14 June 2013.
- ↑ Food Industry in Serbia(недаступная спасылка). SIEPA. Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2016. Праверана 14 June 2013.
Літаратура
правіць- Милован М. Митровић. Села у Србији. — Београд: Републички завод за статистику, 2015. — 257 с. — ISBN 978-86-6161-150-6.