Селікоўская рэчка
рака ў Беларусі
Селіко́ўская рэчка — рака ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Заходняя Дзвіна.
Селікоўская рэчка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 14 км |
Басейн | 39 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | каля вёскі Сапраны |
• Каардынаты | 55°30′40,50″ пн. ш. 30°39′20″ у. д.HGЯO |
Вусце | Заходняя Дзвіна |
• Каардынаты | 55°25′47″ пн. ш. 30°38′34,50″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1,9 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | [[Заходняя Дзвіна|Заходняя Дзвіна]] |
Краіна | |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Раён | Віцебскі раён |
— выток, — вусце |
Даўжыня ракі 14 км. Плошча вадазбору 39 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9 м/км. Пачынаецца ў напрамку на паўночны захад ад вёскі Сапраны, упадае ў Заходнюю Дзвіну прыкладна за 1,5 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі Астраўскія. Вадазбор раўнінны. Лясістасць вадазбору каля 51 %.
Каля ракі вёскі Сапраны, Храпакі.
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.
- Ліст карты N-36-14. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1981 г.