Серабрыстыя воблакі, Эстонія

Серабрыстыя воблакі — светлыя, туманападобныя воблакі, якія часам з’яўляюцца ў верхняй частцы мезасферы на вышыні 70—90 км. Атрымалі назву за асаблівае свячэнне, якое нагадвае металічны бляск.

Вылучаны як самастойная з’ява В. К. Цэраскім. Вывучэннем серабрыстых воблакаў займаліся У. В. Шаронаў(руск.) бел. і М. І. Грышын.

АпісаннеПравіць

Паводле структуры падобныя на лёгкія перыстыя воблакі. Уяўляюць сабой скопішча часцінак (ледзяныя крышталікі, вулканічны і касмічны пыл) памерам 10−4—10−5 см, якія добра рассейваюць сонечнае святло. Існуюць ад некалькіх мінут да некалькіх гадзін.

Серабрыстыя воблакі назіраюцца ў Паўночным паўшар’і на шыротах 45—70° ад мая да жніўня, у Паўднёвым — на шыротах 40—65° у цёплы час года.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць