Сербская аўтаномная вобласць Заходняя Славонія

Се́рбская аўтано́мная во́бласць Захо́дняя Славо́нія (сербск.: SAO Zapadna Slavonija або САВ Заходняя Славонія — самаабвешчаны сербскі аўтаномны край (вобласць) у Харватыі. Была створана 12 жніўня 1991[1]. 5 студзеня 1992 ўвайшла ў склад Рэспублікі Сербская Краіна.

Гістарычная дзяржава
Сербская аўтаномная вобласць Заходняя Славонія
Srpska autonomna oblast Zapadna Slavonija
Српска аутономна област Западна Славонија
Сцяг Герб
Сцяг Герб
< Flag of Croatia (1990).svg
Flag of Serbian Krajina (1991).svg >
1991 — 1992

Сталіца не зацверджаная
Афіцыйная мова сербская мова
Форма кіравання provisional government[d]
Гісторыя
 • 12 жніўня1991 Абвяшчэнне аўтаноміі
 • 5 студзеня1992 Абвяшчэнне аўтаноміі

ГісторыяПравіць

Неўзабаве пасля абвяшчэння САВ Заходняя Славонія, у гэтым рэгіёне адбыліся сутыкненні паміж атрадамі харвацкіх спецвойскаў і сербамі, якія пражываюць у гэтым раёне. Летам 1991 года Харватыя накіравала ў Заходнюю Славонію некалькі сфармаваных армейскіх брыгадаў, а ў верасні яны атакавалі казармы Югаслаўскай Народнай Арміі. Затым армія разгарнула наступленне на Заходнюю Славонію і да кастрычніка здолела заняць Акучаны, Ясэновац і частку Пакраца, дзе большасць насельніцтва складалі сербы. Пры гэтым гэтыя гарады пакінула мноства харватаў. 31 кастрычніка 1991 харвацкія войскі пачалі дзве аперацыі, Аткос 10 — захоп Белагоры і Оркан 91 — захоп Дарувара і большасць сербаў пакінулі занятыя харватамі тэрыторыі. Славонскі праваслаўны цэнтр у Пакраце быў знішчаны. Пры гэтым вайсковыя злачынствы былі здзейсненыя з абодвух бакоў.

Даруварскае пагадненнеПравіць

18 лютага 1993 харвацкія і мясцовыя сербскія лідары падпісалі Даруварскае пагадненне. Пагадненне трымалася ў таямніцы і было накіраванае на нармалізацыю жыцця для мясцовых жыхароў на лініі фронта. Але Кнінскі ўрад даведаўся пра ўгоду і арыштаваў сербаў-падпісантаў.

Заходняя Славонія была занятая харвацкай арміяй ў маі 1995 р., пры гэтым загінула мноства цывільных сербаў, астатнія (ад 15 да 18 тысячаў) былі вымушаныя ратавацца ўцёкамі. У адплату за гэта Мілан Мартыч ажыццявіў ракетны абстрэл Загрэба.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелПравіць

Тэрыторыя Заходняй Славоніі пад аховай Арганізацыі Аб'яднаных Нацый ўключала ў сябе чатыры муніцыпальных утварэнняў: Акучані, Пакрац, Дарувар і Грубішна-Поле. Арміяй Рэспублікі Сербскай Краіны кантраляваліся Акучані і Пакрац.

Зноскі

СпасылкіПравіць