Сердце дурака
«Сердце дурака» — беларускі музычны гурт з Магілёва, які грае ў стылі рок.
Сердце дурака | |
---|---|
| |
Асноўная інфармацыя | |
Жанр | Рок |
Гады | 2002-па сённяшні дзень |
Краіна | Беларусь |
Горад | Магілёў |
Адкуль | Магілёў |
Мова песень | Руская, Беларуская |
Лэйблы | «Арзамас 16», «Вігма» |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьІдэя гурта стала зараджацца ў 1998 годзе, калі на нефармальных магілёўскіх тусоўках «Кніжнік» і «Задуньковье» стаў з'яўляцца 14-гадовы паэт Цімафей Яравікоў, які пісаў тэксты адразу для некалькіх маладых магілёўскіх гуртоў. У адзін з іх з назовам «Перекрёсток теней» ён неўзабаве быў запрошаны на вакал. Так пачалася гісторыя групы. Гурт, які выконваў песні ў жанры «агародны (дваровы) блюз» праіснаваў некалькі гадоў, даў некалькі канцэртаў і знік у 2000 годзе.
У 2002 годзе Цімафей Яравікоў апынуўся ў эпіцэнтры стварэння новай рок-н-рольнай супольнасці з назвай «Центр живого рока». Пры актыўным садзейнічанні ЦЖР, у маі 2002 года Цімафей набраў новы склад з музыкаў магілёўскага панк-гурта «Глюкі» і тады пачаліся рэпетыцыі. За некалькі дзён да першага канцэрту новага калектыву была прыдуманая назва — «Сердце дурака» і 30 мая 2002 года ў рок-клубе «Сектор» адбыўся дэбют.
У 2002-2003 гурт «Сердце дурака» перажываў бясконцыя змены складу, таму канцэрты былі рэдкія, але ўжо ў пачатку 2004 году прадставіў новую праграму. У 2005 годзе гурт ў складзе: Яўген Звераў (ударныя), Радзівон Бондараў (гітара), Раман Жыгараў (бас-гітара), Яўген Даніленка (клавішы), Цімафей Яравікоў (спеў) быў узмоцнены Паўлам Яравіковым.
У 2009 годзе гурт прэзентаваў дэбютны альбом «Децтво»[1], а таксама стаў лаўрэатам фестываля «Mass Medium Fest-2009»[2].
У 2011 годзе «Сердце дурака» атрымалі дыплом на конкурсе лепшых тэкстаў беларускіх песень «ZorkiText» за альбом «Децтво»[3]. 31 снежня гурт прэзентаваў інтэрнэт-сінгл «Январь. Снегири». Напачатку 2012 года ў калектыве адбыліся чарговыя кадравыя змены, тады ж знялі першы кліп на песню «Январь»[4]. 7 кастрычніка 2012 года ў мінскім клубе «Граффити» адбылася прэзентацыя зборніка лепшых студыйных запісаў «X», які быў выдадзены лэйблам «Вігма»[5].
У 2013 годзе выйшаў сінгл «Могилёвская», на песню пазней быў зняты кліп[6]. У 2015 годзе гурт прэзентаваў альбом «Могила льва»[7]. У лютым 2016 года ўбачыў свет трэці кліп гурта — «Снегири»[8]. Вясной 2016 года прайшла прэзентацыя трэцяга альбома «Война и любовь»[9].
Дыскаграфія
правіцьАльбомы
правіць- Децтво (2009)
- Могила льва (2015)
- Война и любовь (2016)
Сінглы
правіць- «К началу начал» (2006)
- «Небо-потолок» (2010)
- «Январь. Снегири» (2011)
Зборнікі
правіцьУдзел у зборніках
правіць- «Тузін. Перазагрузка» (2009), трэк «Маці»
Склад
правіць- Цімафей Яравікоў — Спеў, гітара, губны гармонік
- Аляксей Палаўчэня — барабаны
- Аляксандр Балбераў — сола-гітара
- Дзмітрый Танко — бас-гітара
Былыя ўдзельнікі
правіць
|
|
Зноскі
- ↑ Денис Ступников.. Игумен Сергий (Рыбко) выступил на презентации «Сердца дурака» в Москве . NEWSmuz.com (27 мая 2009). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2016. Праверана 25 красавіка 2017.
- ↑ MMF-2009 — официальные результаты зрительского голосования . Могилёвский контркультурный союз «Центр живого рока» (29 чэрвеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2016. Праверана 25 красавіка 2017.
- ↑ Группы с лучшими текстами выступят на концерте «ZorkiText» в Минске(недаступная спасылка). 222.by. Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2018. Праверана 25 красавіка 2017.
- ↑ История группы(недаступная спасылка). Официальный сайт коллектива. Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2016. Праверана 25 красавіка 2017.
- ↑ «Сердце дурака» выпустила свой «X» . Могилёвский контркультурный союз «Центр живого рока» (18 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2017. Праверана 25 красавіка 2017.
- ↑ «Сердце дурака» & «Авангардшкола» & «Gurreactive» & Co «Могилёвская» (2013) . Могилёвский контркультурный союз «Центр живого рока». Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2017. Праверана 25 красавіка 2017.
- ↑ Виталий Шум.. Объективное и субъективное. Презентация альбома «Могила Льва» группы «Сердце дурака» в Могилёве . Могилёвский контркультурный союз «Центр живого рока» (15 лістапада 2015). Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2017. Праверана 25 красавіка 2017.
- ↑ Виталий Шум.. «Сердце дурака». Клип «Снегири» . Могилёвский контркультурный союз «Центр живого рока» (15 лістапада 2015). Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2017. Праверана 25 красавіка 2017.
- ↑ Виталий Шум.. Презентация альбома «Война и любовь» гр. «Сердце дурака». Замах на рубль… . Могилёвский контркультурный союз «Центр живого рока» (30 красавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2017. Праверана 25 красавіка 2017.