Скрыпава — возера ў Беларусі, у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, у басейне ракі Нарач. Знаходзіцца за 3,5 км на паўднёвы захад ад горада Мядзел, за 0,3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Качаргі, паміж азёрамі Мястра і Баторына. Адносіцца да Нарачанскай групы азёр.

Скрыпава
Морфаметрыя
Даўжыня 0,18 км
Шырыня 0,07 км
Плошча 0,01 км²
Даўжыня берагавой лініі 0,41 км
Гідралогія
Тып мінералізацыі маламінералізаваны
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Мінская вобласць
Скрыпава (Беларусь)
Скрыпава
Скрыпава
Скрыпава (Мінская вобласць)
Скрыпава
Скрыпава
Map

Плошча паверхні возера — 0,01 км². Даўжыня — 0,18 км, найбольшая шырыня — 0,07 км, даўжыня берагавой лініі — 0,41 км[1]. Возера праточнае. Катлавіна рэшткавага тыпу, выцягнута з поўначы на поўдзень. Вадазбор плоска-нізінны. Берагі невысокія, травяністыя. У паўднёвай частцы возера выцякае ручай у возера Мястра. Вада возера — гідракарбанатна-кальцыева-магніевая. Трафічны статус вадаёма — эўтрофны, з прыкметамі дыстрафіі.

Зноскі