Скульптура Міколы Мажайскага (Пскоў)
Скульптура Міколы Мажайскага была прынесена ў Пскоў старцамі, «пераходцамі з іншых зямель», у 1540 годзе. Даследчыкі сцвярджаюць, што яны былі выхадцамі з Беларусі, відаць, беларускія праваслаўныя манахі, якія апынуліся тут у выніку войн, што праходзілі адна за другой на працягу першай паловы XVI ст.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/04/%D0%A1%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D0%BF%D1%82%D1%83%D1%80%D0%B0_%D0%9C%D1%96%D0%BA%D0%BE%D0%BB%D1%8B_%D0%9C%D0%B0%D0%B6%D0%B0%D0%B9%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D0%B7_%D0%9F%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B2%D0%B0%2C_1540.jpg/220px-%D0%A1%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D0%BF%D1%82%D1%83%D1%80%D0%B0_%D0%9C%D1%96%D0%BA%D0%BE%D0%BB%D1%8B_%D0%9C%D0%B0%D0%B6%D0%B0%D0%B9%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D0%B7_%D0%9F%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B2%D0%B0%2C_1540.jpg)
Вядома, што праваслаўная царква забараняла ўпрыгожваць храмы скульптурнымі выявамі, чым сур'ёзна стрымлівала развіццё пластыкі. Разьбяныя скульптуры былі плоскія, амаль пазбаўленыя пукатасці і больш паходзілі на рэльеф. Мала вядомыя ў царкоўным ужытку драўляныя скульптуры выклікалі ў жыхароў горада сумненні:
и бысть псковичем в неведении, что во Пскове такие иконы на рези не бывали. И многие невежливые люди поста(но)виша: то есть болванное поклонение, и бысть в людех молва велика и смятение.
Толькі пасля таго як быў зроблены запыт наўгародскаму епіскапу Макарыю, які быў знаёмы з падобнымі скульптурамі, іх прызналі прадметамі свяшчэннага культу як і абразы.
Апісанне
правіцьСкульптура выканана «на рези в храмца 2 аршина, 8 вершков в высоту». У канцы XVII ст. яна была паноўлена пскоўскімі майстрамі: пафарбаваны адзенне і твар. Скульптура не прызначана для профільнага агляду і амаль пазбаўлена выпукласці, уласцівай пластычным формам цела. Рукі распасцёрты: у адной — пяцікупальны храм, у другой — меч. Плоскасна трактаваная фелонь за спіной Міколы ўтварае фон, на якім фігура выступае невысокім рэльефам.
Мікола паказаны ў візантыйскім епіскапскім аблачэнні - фелоні, амафоры з крыжам і без галаўнога ўбору. У пластычнай трактоўцы вобраза адзначаны раманска-гатычныя рысы, што зусім не ўласціва для рускай скульптуры. Такім чынам, захоўваючы строгі канон праваслаўнай іканаграфічнай схемы, яна нясе рысы заходінх уплываў, што сведчыць на карысць таго, што яна паходзіць з Вялікага Княства Літоўскага, мастацкая культура якога была звязана з традыцыямі сярэдневяковага мастацтва ўсходніх славян і Заходняй Еўропы.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Лявонава А. К. Старажытнабеларуская скульптура. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — 208 с. — ISBN 5-343-00155-6.
Спасылкі
правіць- М. А. Маханько. Чтимые иконы святителя Николая Чудотворца на реке Великой: От Пскова до Вятки(недаступная спасылка).
- Пскоўская скульптура Міколы Мажайскага на сайце «Энциклопедия православной иконы». (руск.)
- Фотаздымак скульптуры Архівавана 16 жніўня 2011. на сайце Пскоўскага музея-запаведніка. (руск.)