Вяршок
вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі
Вяршо́к[1] (трансліт.: Viaršok, руск.: Вершок) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Палонкаўскага сельсавета. Размешчана за 27 км на захад ад Баранавіч, за 220 км ад г. Брэст, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Палонка на лініі Баранавічы—Ваўкавыск. Насельніцтва 22 жыхары, 16 гаспадарак (2005).
Вёска
Вяршок
|
ГісторыяПравіць
З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім, з 8 красавіка 1957 года Баранавіцкім раёнах Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей.
У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 5 землякоў.
НасельніцтваПравіць
- XX стагоддзе:
- 1998 — 13 двароў, 21 жыхар.
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 22 жыхары, 16 гаспадарак.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
ЛітаратураПравіць
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх