Скін-эфект
Скін-эфект[1] (ад па-англійску: skin скура, абалонка + эфект), паверхневы эфект[1] — уласцівасць пераменнага электрычнага току, якая праяўляецца ў неаднародным размеркаванні ўнутры правадніка такім чынам, што шчыльнасць току найбольшая на паверхні правадніка і змяншаецца ўглыб правадніка. Электрычны ток цячэ, галоўным чынам, па «скуры» правадніка паміж паверхняй і ўзроўням, названым скін-пласт.
Скін-эфект тлумачыцца тым, што пад уплывам знешняга пераменнага поля свабодныя электроны правадніка ствараюць віхравыя токі, поле якіх кампенсуе знешняе поле ў аб’ёме правадніка[1].
Зноскі
- ↑ а б в БелЭн, 2002
Літаратура Правіць
- Скін-эфект, паверхневы эфект // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 456. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).