Слабадскі сельсавет (Любанскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Любанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Слабадскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Любанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета — мястэчка Любань, з 1939 года — вёска Сарачы.

Слабадскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Любанскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Любань, Сарачы (з 1939 г.)
Дата ўтварэння 24 верасня 1926
Дата скасавання 16 ліпеня 1954

Утвораны 24 верасня 1926 года ў складзе Любанскага раёна Слуцкай акругі ў сувязі са скасаваннем Любанскага сельсавета. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Любанскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Любанскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Любанскім раёне Мінскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Мінскай вобласці.

16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Любанскага сельсавета[1].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.