Сланаягаднікавыя

Сланаягаднікавыя[3] (Haloragáceae) — сямейства двухдольных раслін, якое ўваходзіць у парадак Каменяломнікакветныя і ўключае ў сябе 9 родаў і каля 145 відаў. Прадстаўнікі сямейства распаўсюджаныя па ўсім зямным шары, пры гэтым найбольшая разнастайнасць відаў назіраецца ў Паўднёвым паўшар’і.

Сланаягаднікавыя

Haloragis erecta
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Haloragaceae R.Br., nom. cons., 1814

Тыпавы род
Роды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  27033
NCBI  24945
EOL  4290
IPNI  77126650-1
FW  118086

Біялагічнае апісанне правіць

Сланаягаднікавыя — водныя, балотныя, часам наземныя травы, асобныя прадстаўнікі якіх набліжаюцца да паўкустарнічкаў.

Лісце чарговае, супраціўнае або кальчаковае, рознай формы і памераў.

Кветкі дробныя, анемафільныя, сабраныя ў верхавінныя суквецці або сядзячыя ў пазухах лісця, радзей аднаполыя або двухполыя.

Плады дробныя, арэхападобныя або касцянкападобныя.

Роды правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 146. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура правіць

  • Жизнь растений. В 6-ти т. Т. 5. Ч. 2. Цветковые растения / Под ред. А. Л. Тахтаджяна. — М.: Просвещение, 1981.

Спасылкі правіць