Слаіста-дажджавыя воблакі
Слаі́ста-дажджавы́я во́блакі[1] (Nimbostratus, Ns) — шэрае воблачнае покрыва змрочнага выгляду са значным вертыкальным развіццём (да вышыні 8 км).
Здаецца размытым у выніку выпадзення ападкаў. Займае ўсё неба без прасветаў. Складзена з кропель (пры адмоўных тэмпературах пераахалоджаных) у сумесі са сняжынкамі, у цёплы час года ў ніжняй частцы воблака — буйныя кроплі дажджу. Узнікаюць пераважна пры ўзыходным руху паветра, як найбольш магутныя па вертыкалі часткі франтальных воблачных сістэм.
3 іх выпадае аблажны дождж або снег, зрэдку — ледзяны дождж.
Зноскі
Літаратура
правіць- Слаіста-дажджавыя воблакі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 505. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Слаіста-дажджавыя воблакі на Вікісховішчы |