Слонімскі біялагічны заказнік

Рэспубліканскі біялагічны заказнік «Слонімскі» абвешчаны з мэтай захавання ўнікальнага ляснога комплексу, у межах якога знаходзяцца месцы рассялення раслін і жывёл, якія адносяцца да відаў змешчаных у Чырвонай кнізе Рэспублікі Беларусь і ахоўваюцца ў адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі.

Слонімскі біялагічны заказнік
Размяшчэнне БеларусьГродзенская вобласць, Слонімскі раён
Найбліжэйшы горад Слонім
Плошча 4812,73 га
Дата заснавання 27 снежня 2007
physical
Слонімскі біялагічны заказнік
Слонімскі біялагічны заказнік
physical
Слонімскі біялагічны заказнік
Слонімскі біялагічны заказнік

Месца знаходжання

правіць

Заказнік размешчаны ў прыгараднай зоне горада Слонім у Альбярцінскім лясніцтве Дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Слонімскі лясгас» на плошчы 4815 га. Да ўсходняй мяжы заказніка непасрэдна прылягае рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Стронга».

Рэльеф

правіць

На тэрыторыі заказніка спалучаюцца ўзвышаныя ўзгорыста-марэнна-эразійныя і сярэдневышынныя другасныя водна-ледніковыя ландшафты, якія дрэнажуюцца ракой Іса з яе шматлікімі дробнымі прытокамі, вялікая колькасць з якіх маюць крынічныя комплексы. У межах заказніка пануюць вышыні 160—170 м, амплітуда вагання рэльефу складае каля 30 метраў, што стварае маляўнічы краявід.

Расліннасць

правіць

Флора заказніка мае ярка выяўленыя рысы пераходу ад сярэднееўрапейскай з барэальнымі элементамі да лесастэпавай. У экалагічным аспекце тут дамінуюць лясныя, балотныя, лугава-балотныя віды, у меншай ступені прадстаўлены водныя і пустынна-палявыя.

Заказнік ахоплівае лясны масіў, у якім пераважаюць хвойнікі (імшыстыя, верасова-імшыстыя, чарнічныя, арляковыя і інш.), бярэзнікі і ельнікі; трапляюцца чорналешнікі, асіннікі, дубровы.

Лясная і водна-балотная расліннасць адрозніваюцца добрай захаванасцю, тут адсутнічаюць вялікія па плошчы высечкі, значная частка вадацёкаў і балот знаходзіцца ў натуральным стане. На тэрыторыі заказніка выяўлена 16 ахоўных відаў раслін, прычым шэраг з іх (асабліва прадстаўнікі сямейства архiдных) з'яўляюцца вельмі рэдкімі ў рэспубліцы ці вядомыя з адзінкавым месцазнаходжаннем у межах Гродзенскай вобласці.

Асноўныя лекавыя расліны: ядловец звычайны, ландыш майскі, крапіва двухдомная і інш. Адзначаны месцы росту ахоўнага віду кадзіла сармацкага.

Жывёльны свет

правіць

На тэрыторыі заказніка знойдзена пасяленне 22 відаў млекакормячых, што складае каля 30% ад агульнага іх складу на тэрыторыі Беларусі. Таксама зарэгістравана 102 відаў птушак. Асноўная маса гэтых відаў належаць да ляснога экалагічнага комплексу.