Аршанскі дзяржаўны аграрны каледж

(Пасля перасылкі з Смальянскі аграрны каледж)

Установа адукацыі «Аршанскі дзяржаўны аграрны каледж» — дзяржаўная сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў аграгарадку Смальяны Аршанскага раёна Віцебскай вобласці.

Аршанскі дзяржаўны аграрны каледж
Дата заснавання 1900
Тып каледж
Размяшчэнне
Адрас Віцебская вобласць, Аршанскі раён, аг. Смальяны
ogak.by

Гісторыя правіць

Гістарычны пачатак адукацыі каледжа быў пакладзены ў студзені 1900 года па ініцыятыве і на сродкі мясцовага памешчыка Валяр’яна Аляксандравіча Цітова, які ўтварыў найнізкую сельскагаспадарчую школу першага разраду. Школа рыхтавала спецыялістаў сельскагаспадарчай вытворчасці для памешчыцкіх гаспадарак. Смальянская сельскагаспадарчая школа праіснавала да верасня 1917 года.

У снежні 1918 года на базе сельскагаспадарчай школы быў утвораны і пачаў працаваць сельскагаспадарчы тэхнікум, які ў 1922 годзе быў ператвораны ў прафшколу.

У 1930 годзе з Касцюковічаў у Смальяны пераведзены сельскагаспадарчы тэхнікум. У часы вайны ў навучальным корпусе была ўладкавана казарма для салдат, у падвальным памяшканні — турма. Пасля вайны праца ў тэхнікуме аднавілася.

Навучальныя заняткі праводзіліся ў прыстасаваных памяшканнях, але ўжо ў 1945 годзе быў зроблены першы пасляваенны выпуск у колькасці 26 чалавек. Пабудаваліся і ўступілі ў строй навучальныя карпусы, вучэбна-вытворчыя аб’екты. У 1973 годзе Смальянскі сельскагаспадарчы тэхнікум быў ператвораны ў саўгас-тэхнікум. З 1998 года саўгас-тэхнікум рэфармаваны ў сельскагаспадарчы тэхнікум. У 2001 годзе тэхнікуму прысвоены статус каледжа.

У 2019 годзе быў перайменаваны ў Аршанскі дзяржаўны аграрны каледж[1].

Характарыстыка правіць

Каледж мае два навучальныя корпусы, дом культуры, сталовую, тры інтэрнаты, вучэбна-вытворчыя майстэрні. Корпусы месцяць 40 спецыялізаваных кабінетаў і лабараторый, два камп’ютарныя класы, лабараторыю тэхнічных сродкаў навучання. Працуе бібліятэка, кніжны фонд налічвае каля 49 тысяч асобнікаў, маецца чытальная зала. На тэрыторыі каледжа створана шмат спартыўных збудаванняў.

Каледж мае вучэбна-вытворчую гаспадарку, вучэбна-вытворчы севазварот, вучэбны палігон, вучэбна-вытворчыя майстэрні, калекцыйна-доследнае поле, сад, цяпліцу, вучэбна-геадэзійны палігон[2].

Зноскі

  1. Цяпер гэта аршанскі коледж. — Аршанскі рэгіянальны партал, 7 сакавіка 2019. (бел.)
  2. Смальянскі аграрны дзяржаўны каледж. — Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць, 18 красавіка 2017. (бел.)

Літаратура правіць

  • Бондарава, Т. Быць гаспадаром на сваёй зямлі / Т. Бондарава // Настаўніцкая газета. — 2017. — 8 ліп. — С. 13.
  • Бондарава, Т. Справа гонару / Т. Бондарава // Настаўніцкая газета. — 2017. — 1 крас. — С. 5.
  • Гатоўская, Л. Сельская інтэлігентка з кандыдацкай ступенню / Л. Гатоўская // Аршанская газета. — 2016. — 4 лістап. — С. 1.
  • Кавалёва, А. І акадэмік, і трактарыст вучыліся ў Смальянах / А. Кавалёва // Аршанская газета. — 2000. — 23 лістап. — С. 1, 3.
  • Ціханава, В. Весткі са Смалянскага аграрнага каледжа / В. Ціханава // Аршанская газета. — 2002. — 16 лістап. — С. 3.
  • Смальянскі аграрны каледж // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 46. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).