Соф’я Хамянтоўская
Соф’я Катажына Хамянтоўская (польск.: Zofia Katarzyna Chomętowska; 8 снежня 1902, Парахонск — 20 мая 1991, Буэнас-Айрэс) — польская фатографка, якая значную частку сваіх прац прысвяціла беларускаму Палессю.
Соф’я Хамянтоўская | |
---|---|
польск.: Zofia Chomętowska | |
Род дзейнасці | фатографка |
Дата нараджэння | 8 снежня 1902[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 мая 1991[2][1] (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Фелікс Друцкі-Любецкі[d] |
Маці | Браніслава Марыя з Бухавецкіх[d] |
Муж | Уладзіслаў Эмануэль Чаховіч-Ляхавіцкі[d] і Якуб Хамянтоўскі[d] |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Асабістае жыццё
правіцьПаходзіла з арыстакратычнай сям’і Друцкіх-Любецкіх, дачка Фелікса Эдвінавіча і Браніславы Марыі з Бухавецкіх. У дзяцінстве жыла ў маёнтку Парахонск на Палессі. 3 верасня 1919 г. выйшла замуж за Уладзіслава Чаховіча-Ляхавіцкага, герба «Астоя». 31 мая 1930 года выйшла замуж другі раз за Якуба Хамянтоўскага герба «Ліс» і развялася з ім у 1939 годзе.
Творчасць
правіцьПершы фотаапарат ёй падараваў бацька ў 1914 годзе. З 1928 года фатаграфавала фотаапаратам «Leica». Фотаздымкі друкавала ў віленскім тыднёвіку «Świat» і высылала на шматлікія выстаўкі ў Польшчы і заграніцу. Маляўнічыя і недаступныя тэрыторыі, а таксама іх жыхары, сталі першым натхненнем для яе твораў. Нягледзячы на арыстакратычнае паходжанне, яна здолела ўвайсці ў асяроддзе палешукоў і стаць бесстароннім назіральнікам за іх звычаямі.
Разам з Тадэвушам Пжыпкоўскім была фотасервесанткай выстаўкі «Варшава абвінавачвае» (1945) — першай паваеннай польскай фотавыстаўкі ў Нацыянальным музеі ў Варшаве, іншых гарадах Польшчы і за мяжой. Здымала ў акупаванай Варшаве, у час Варшаўскага паўстання. Тады ж выратавала і вынесла з горада негатывы, якія пазней падаравала Гістарычнаму музею Варшавы.
Пасля вайны ў музей патрапіла каля пяці тысяч яе негатываў з перыяду 1923—1939 і 1945—1947 гадоў. Негатывы, якія прадстаўляюць у асноўным даваенную Заходнюю Беларусь і Палессе, Хамянтоўская перадала Эмілі Барэцкай — арганізатарцы першай пасляваеннай выстаўкі «Паўстагоддзя Варшавы на фотаздымках Соф’і Хамянтоўскай».
Сама Хамянтоўская пераехала ў 1947 годзе ў Аргенціну. Падчас жыцця там, на працягу 30 гадоў не займалася фатаграфіяй. У 1971 годзе наведала Варшаву.
Памяць
правіць- У 2012 годзе Юрый Гарулёў зняў пра Хамянтоўскую фільм «Летапіс у промнях святла»[4]
- На працягу 2011—2012 гг. у Пінску і Мінску ладзіліся выстаўкі, прысвечаныя творчасці Соф’і Хамянтоўскай[5].
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France Zofia Chomętowska // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1027427871 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1027427871 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ У ГАЛЕРЭІ NOVA АДБУДЗЕЦЦА ПЕРАДПРЭМ’ЕРНЫ ПАКАЗ ДАКУМЕНТАЛЬНАЙ СТУЖКІ ЮРЫЯ ГАРУЛЁВА ПРА ФАТОГРАФКУ З ПАЛЕССЯ ЗОФ’Ю ХАМЯНТОЎСКУЮ Архівавана 24 студзеня 2012. novagallery.by
- ↑ В нашу историческую память возвращаются подлинные визуальные документы(недаступная спасылка)