Юрый Мікалаевіч Гарулёў

(Пасля перасылкі з Юрый Гарулёў)

Юрый Мікалаевіч Гарулёў (22 мая 1944 — 13 чэрвеня 2021) — беларускі аператар, рэжысёр і сцэнарыст. Заснавальнік і шматгадовы дырэктар каталіцкага фестывалю хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм Magnificat.

Юрый Мікалаевіч Гарулёў
Дата нараджэння 22 мая 1944(1944-05-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 чэрвеня 2021(2021-06-13) (77 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Мікалай Аляксандравіч Гарулёў
Адукацыя
Месца працы
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст, рэжысёр
Кірунак дакументальны фільм
Прэміі
IMDb ID 10395672

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 22 мая 1944 года ў сям’і беларускага пісьменніка Мікалая Гарулёва ў в. Сулака Тамбоўскай вобласці дзе маці — Марыя Рыгораўна Коган — знаходзілася ў эвакуацыі.

Член Беларускага саюза кінематаграфістаў з 1983 года.

Памёр 13 чэрвеня 2021 года ў Мінску[1]. Крэміраваны 16 чэрвеня ў Мінскім крэматорыі на Паўночных могілках[2].

Творчасць правіць

Аўтар дакументальнай кінатрылогіі, прысвечанай кардыналу Казіміру Свёнтку: «Mater Misericordiae» (1997), «Вяртанне» (1999), «Канікулы кардынала» (2004).

Узнагароды правіць

Лаурэат прэміі «За духоўнае адраджэнне», лаўрэат шматлікіх нацыянальных і міжнародных кінапрэмій[2].

Зноскі