Спаса-Праабражэнская капліца (Крулеўшчына)

Спаса-Праабражэнская капліца — праваслаўны храм у в. Крулеўшчына Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці.

Славутасць
Спаса-Праабражэнская капліца
Краіна Беларусь
Вёска Крулеўшчына
Будаўніцтва 19151916 гады

ГісторыяПравіць

На могілках. Пабудавана ў 1915—1916 гадах з дрэва побач з магіламі ахвяр Першай сусветнай вайны.

АрхітэктураПравіць

Помнік архітэктуры неарускага стылю. Падоўжна-восевую кампазіцыю складаюць прытвор пад бочкавым пакрыццём, прамавугольныя ў плане бабінец, папярочная малітоўная зала і пяцігранная апсіда. У сілуэце пануе шатровы дах з макаўкай над малітоўнай залай.

ЛітаратураПравіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.