Спаса-Праабражэнская царква (Беразіно)

Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у г. Беразіно (Мінская вобласць). Размешчана на вул. Піянерскай. Пабудавана ў 1950-я гг. з цэглы, рэканструявана ў канцы XX ст.

Праваслаўны храм
Спаса-Праабражэнская царква
53°50′37″ пн. ш. 28°59′16″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Беразіно
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Барысаўская епархія
Дата пабудовы 1950-я
Map

Архітэктура правіць

Вырашана двума прамавугольнымі ў плане аб'ёмамі малітоўнай залы і трапезнай. Сакральную прынадлежнасць будынка адзначаюць шатровы чатырохгранны драўляны барабан і макаўка па цэнтры вальмавых дахаў. Неатынкаваныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах і цаглянымі лапаткамі ў прасценках. Уваход вылучаны двухслуповым ганкам пад аднасхільным пакрыцём.

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.

Спасылкі правіць