Спаса-Праабражэнская царква (Беразіно)
Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у г. Беразіно (Мінская вобласць). Размешчана на вул. Піянерскай. Пабудавана ў 1950-я гг. з цэглы, рэканструявана ў канцы XX ст.
Праваслаўны храм | |
Спаса-Праабражэнская царква | |
---|---|
53°50′37″ пн. ш. 28°59′16″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Беразіно |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Барысаўская епархія |
Дата пабудовы | 1950-я |
Архітэктура
правіцьВырашана двума прамавугольнымі ў плане аб'ёмамі малітоўнай залы і трапезнай. Сакральную прынадлежнасць будынка адзначаюць шатровы чатырохгранны драўляны барабан і макаўка па цэнтры вальмавых дахаў. Неатынкаваныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах і цаглянымі лапаткамі ў прасценках. Уваход вылучаны двухслуповым ганкам пад аднасхільным пакрыцём.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
Спасылкі
правіць- Спаса-Праабражэнская царква (Беразіно) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Спаса-Праабражэнская царква (Беразіно) на сайце Глобус Беларусі (руск.)