Спаса-Праабражэнская царква (Забалацце)
Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у в. Забалацце Вілейскага раёна Мінскай вобласці. З'яўляецца прыпісным да прыходу Свята-Ільінскай царквы ў аг. Ілья.
Праваслаўны храм | |
Царква Праабражэння Гасподняга | |
---|---|
54°32′19″ пн. ш. 27°23′45″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Забалацце |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Маладзечанская |
Благачынне | Ільянскае |
Архітэктурны стыль | Народнае дойлідства |
Асноўныя даты | |
Рэстаўрацыя — 1995 |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Настаяцель: протаіерэй Нікончык Віктар Іванавіч[1], настаяцель храма Святога Прарока Іліі.
Гісторыя
правіцьПабудавана з дрэва (дата не ўдакладненая) у 100 метрах ад вёскі, на паўночна-заходнім напрамку. Храм адрэстаўраваны ў 1995 годзе.
Архітэктура
правіцьТвор народнага дойлідства. Прамавугольны ў плане аб'ём пад высокім вальмавым дахам з чатырма купаламі, з макаўкай на шасцігранным барабане завершаным цыбулепадобнай галоўкай. Да фасада далучаны прытвор з двухсхільным дахам.
Зноскі
- ↑ Протаіерэй Нікончык Віктар Іванавіч Архівавана 8 кастрычніка 2018. // Маладзечанская епархія
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Спаса-Праабражэнская царква (Забалацце)
- Спаса-Праабражэнская царква (Забалацце) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Праабражэнская царква (Забалацце, Вілейскі раён)(недаступная спасылка) на сайце Маладзечанскай епархіі